?>

🎥 Запіс эфіру на «Белсаце»

By Юрась ЗянковічComments Off on 🎥 Запіс эфіру на «Белсаце»
Facebooktwitterredditpinterestlinkedintumblrmail

Сёньня я быў у эфіры «Белсату» і мы закранулі некалькі важных тэмаў, якія цяпер на слыху.

Па-першае, пагаварылі пра перамовы паміж ЗША і Расеяй — як выглядае афіцыйная пазыцыя Вашынгтону і што адбываецца кулюарна.

Другая тэма — каналы дыялёгу ЗША з Беларусьсю. Гэтае пытаньне пакуль выглядае складаным, але магчымасьці ўсё ж ёсьць.

Асобна спыніліся на тым, як працуе рэпрэсіўны апарат у Беларусі. Турма зьмяняе людзей — і я расказаў і пра свой досьвед, і пра гісторыі іншых вядомых палітвязьняў. Гэтая тэма балючая, але яна мусіць гучаць.

І, нарэшце, мы абмеркавалі мэханізмы міжнароднай адказнасьці. Рэжым і ягоныя функцыянэры ня могуць спадзявацца, што за злачынствы ня прыйдзецца адказваць.

📌 Асноўны пасыл, які я хацеў данесьці: Беларусь застаецца часткай міжнароднай праблемы, і адказнасьць за рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека будзе непазьбежнай.

👉 Глядзіце поўны запіс эфіру тут:

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail
Відэа, Сучаснасьць Беларусі, Цікава, Юрыдычныя замарочкі
Blue Taste Theme created by Jabox