Артыкул

10 ПРОСТЫХ ПЫТАНЬНЯЎ, НА ЯКІЯ ДАГЭТУЛЬ НЯМА АДКАЗАЎ

2 хв чытаньня
Facebooktwitterredditpinterestlinkedintumblrmail
Telegram


Каб не губляць час на імітацыю дыскусіі, зафіксую простыя і канкрэтныя пытаньні. Не “хэйт”, не “раскол”, не “праца на ворага”. Звычайная фінансавая і грамадзкая гігіена.

1. На чые канкрэтна банкаўскія рахункі ў 2020–2021 і ў наступных гадах паступалі грошы з Facebook personal fundraisers BYSOL / BY_Help?

2. Хто меў адзінаасобны доступ да гэтых рахункаў у кожны канкрэтны момант часу?

3. Якая юрыдычная адказнасьць была ў гэтых людзей перад ахвярадаўцамі і атрымальнікамі дапамогі?

4. Які незалежны фінансавы аўдыт (не “унутраны”, не “сябры паглядзелі”) быў праведзены па тых зборах — з назвамі аўдытараў і пэрыядамі?

5. Дзе поўны рэестр выплат: каму, калі, на якой падставе і ў якім памеры былі пералічаныя грошы?

6. Якія фармальныя крытэры выкарыстоўваліся для прыняцьця рашэньняў: хто “варты”, а хто “ня варты” дапамогі?

7. Хто і як кантраляваў канфлікт інтарэсаў, калі рашэньні прымалі людзі з асабістымі, палітычнымі ці сяброўскімі сувязямі з заяўнікамі?

8. Чаму на ўсе гэтыя пытаньні ў 2020–2021 гадах адказвалі не дакумэнтамі, а:

– маральным шантажом,
– абразамі,
– абвінавачаньнямі ў “расколе” і “здрадзе”?

9. Калі “цяпер усё інакш” — дзе публічны пералік зьменаў, а не агульныя словы пра “мы навучыліся”?

10. І галоўнае: чаму людзі, якія просяць поўнага даверу, дагэтуль не лічаць патрэбным даць поўную справаздачу за мінулае?

Гэта не экстрэмізм і не атака. Гэта мінімальны набор пытаньняў, безь якога ніякія зборы на мільёны не маюць права на існаваньне ў дарослай грамадзянскай супольнасьці.

Давер — гэта не эмоцыя і не вера.
Давер — гэта вынік празрыстых працэдураў.
А калі працэдураў няма — даверу таксама няма.

Андрэй Стрыжак ды Аляксей Лявончык, ваш выхад!

P.S. Стрыжак і Лявончык выдалілі маркеры-спасылкі на іх профілі на працягу першай гадзіны пасьля публікацыі. Гэта азначае, што (1) сьпіс пытаньняў яны бачылі і ведаюць пра іх; (2) адказваць на іх не зьбіраюцца. Гэта плявок ня толькі мне – гэта плявок у твар усім тым, хто падтрымаў правільнасьць зададзеных пытаньняў лайкамі, рэпостамі і/або ў каментарах.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Юрась Зянковіч

Пра аўтара

Юрась Зянковіч

Пішу пра палітыку, права і Беларусь. Тут сабраныя артыкулы, дакумэнты, выступы і асабісты архіў.

Пра мяне