Archive

For the Пра асабістае і бягучае… category

Гэта не “пакаяньне”. Гэта паказаньні пад прымусам — і мая спроба застацца сабой.

Comments Off on Гэта не “пакаяньне”. Гэта паказаньні пад прымусам — і мая спроба застацца сабой.

📅 Сёньня спаўняецца роўна 3 гады з пачатку судовага працэсу ў Менску, і 3 месяцы з таго моманту, як я вярнуўся на волю.

3 гады таму, у жніўні 2022, я сядзеў у клетцы. Але нават там — сказаў тое, што мог сказаць. Сказаў годна, хоць і пад кантролем КДБ. Я сказаў пра сваіх сяброў, пра веру ў справядлівасьць, і пра тое, што ўлада не павінна быць мэтай сама па сабе.

3 месяцы таму, у красавіку 2025, я ступіў на зямлю ЗША. І цяпер сам вырашаю, што сказаць і калі. І вось зараз — час паказаць, што я сказаў тады.

3 гады таму — у клетцы.
3 месяцы як вольны.
Я сам цяпер распавяду, што адбывалася насамрэч.
3 гады таму — у клетцы.
3 месяцы як вольны.
Я сам цяпер распавяду, што адбывалася насамрэч.

🧾 У гэтым допісе — поўны тэкст майго выступу ў судзе, паказаньні Кастусёва і Фядуты, усе супярэчнасьці, усе падвойныя сэнсы. Гэта не споведзь. Гэта nolo contendere. Гэта не “пакаяньне” — гэта дакумэнт, у якім я зрабіў столькі, колькі дазваляла абстаноўка.

📖 Прачытайце. Хто ведае, можа калісьці гэта зачытваюць у Гаазе.

👉 Поўны тэкст паказаньняў — тут.

✊ Калі верыш, што нават пад ціскам можна застацца сабой — зрабі рэпост. Сьведчаньне — гэта ўжо змаганьне.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Жоўтая бірка

Comments Off on Жоўтая бірка

— Вы ня падкажыце, дзе можна разжыцца жоўтай біркай? — ветліва спытаў малады чалавек, які яшчэ нядаўна працаваў у ІТ-кампаніі ў Парку высокіх тэхналогіяў і лічыўся там экспертам па гульнях-“стралялках”.

— Прабачце, а вы хто? — насцярожана спытаўся зонаўскі “кум”.

— Дык я ж ужо два разы быў затрыманы на пікеце, адзін раз мяне аблаяў матам сьледчы на допыце… А яшчэ я неаднаразова лайкаў Ціханоўскую. Думаю, я заслужыў на такі знак?

— Ааа, дык вы добраахвотнік. Ну што ж, падпісвайце тут, тут і тут. Зараз атрымаеце бірку. Але ведайце: назад ужо нельга. У вашай асабовай справе цяпер будзе адпаведная адзнака.

Ён узяў жоўты аркуш паперы і засунуў у друкарку. Потым акуратна нажніцамі выразаў простакутнік і заламінаваў яго, пасьля чаго прылепіў да грудзяў прасіцеля. Там былі: фотка без валасоў (цяпер модна — “турэмны лук”), артыкулы (130-3, 289, 361, 361-3 і 369), тэрмін — “10 гадоў”

— Існуе магчымасьць героізацыі, — сказаў “кум”. — Можаце атрымаць дадатковы тэрмін па 411-м артыкуле. Бонусам.

Усьміхнуўшыся ўласнаму жарту, “кум” на асабовую справу прасіцеля ляпнуў штамп: “спрычынены да злачынства дзяржаўнай важнасьці”. І маркерам правёў чырвоную паласу па дыяганалі вокладкі.

— Цяпер парадак, — задаволена рухкнуў “кум”.

— І што цяпер будзе? — спытаў хлопец.

— Цяпер вы — грамадзянін катэгорыі “патэнцыйна небясьпечны для стабільнасьці”. Вам нельга нідзе працаваць, апроч прыборкі двароў. А яшчэ вас нельга наймаць на дзяржаўную працу, абслугоўваць у цырульні і ўзгадваць у навінах. Але праз гэта вас абавязкова заўважаць усе, хто яшчэ думае, што ім нічога ня будзе. На вашых грудзях цяпер маркер, як у тых, хто некалі насіў зорку Давіда. Толькі рэлігія тут іншая: наіўная вера ў закон пры дыктатуры. Вас ня можна не заўважыць.

— А можна… чырвоную?

— Гэта пазьней. Калі заслужыце. Чырвоную даюць толькі анархістам. У вас усё яшчэ наперадзе. Ідзіце вывучайце працы Пляханава.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Прамы эфір на “Маланка Media”

Comments Off on Прамы эфір на “Маланка Media”

27 ліпеня я ўзяў удзел у жывым эфіры на Malanka Media. Размова атрымалася шчырая і нязмушаная — пра асабістае, пра палітычнае і нават пра… вядро.

Падчас эфіру мы:

— закранулі маё жыцьцё пасьля вызваленьня,
— абмеркавалі рэзанансныя заявы Сяргея Ціханоўскага,
— паразважалі пра будучыню Беларусі,
— паглядзелі на геапалітыку шырэй,
— і, вядома, не абмінулі вядро — як арт-аб’ект і як сыстэмны сымбаль.

Глядзець цалкам можна тут:




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Вусаты партрэт і вядро

Comments Off on Вусаты партрэт і вядро

У «амэрыканцы», славутым СІЗА КДБ, жыцьцё — гэта не табе санаторый (хаця некаторыя называюць яе «санаторыем Івана Станіслававіча», маючы на ўвазе Церцеля), але і не безнадзейная рутына: заўсёды ёсьць месца для інавацыяў. Напрыклад, толькі ў шасьці з васемнаццаці камэр ёсьць унітаз (ці хутчэй ягонае падабенства). Астатнія дванаццаць атрымліваюць у спадчыну сапраўднае беларускае ноу-хау — спэцыяльнае шматфункцыйнае пластыкавае вядро для патрэбаў. Нават з сядушкай! І калі прызвычаісься да поглядаў сукамернікаў — можаш карыстацца з камфортам. Вядро выносіцца двойчы на дзень у калідорны клозэт. Пах у камэры — бонусам.

Партрэцік
Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


4 года тюрьмы или в гостях у Лукашенко. Юрий Зенкович & Стив Дудник

Comments Off on 4 года тюрьмы или в гостях у Лукашенко. Юрий Зенкович & Стив Дудник

Дал интервью своему другу, частному детективу из Флориды Стиву Дуднику.

https://youtu.be/HJUuAHpBxlo?si=VlCaS6OUxss-xP4e



Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Возвращение из ада

Comments Off on Возвращение из ада



Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Двойчы экстрэміст, аднойчы тэррарыст

Comments Off on Двойчы экстрэміст, аднойчы тэррарыст

Я, аказваецца, асоба, узнагароджаная ардэнамі і медалямі Рэспублікі Беларусь: адзін раз ордэнам “Тэрарыст Рэспублікі Беларусь” і двойчы медалём “Экстрэміст Рэспублікі Беларусь”.Цікава, што спасылка на рашэньне Церцеля ёсьць у “прысудзе”, але няма ў цэнтралізаваным рэестры экстрэмісцкіх арганізацыяў. Нават крыўдна — забыліся пра адзін медаль публічна абвесьціць.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


…І гэтыя людзі забараняюць мне калупацца ў носе

Comments Off on …І гэтыя людзі забараняюць мне калупацца ў носе
i hetyja ludzi zabaraniajuc mnie kalupacca u nosie

На “амэрыканцы” ўсё па-свойму. Гэта і зразумела: КГБ — гэта вам ня тая “мянтоўка”. Таму правілы паўсюдна свае: усе вязьні “сакрэтныя”, ахоўнікі і афіцэры падпісваюцца нумарамі сваіх пасьведчаньняў замест імёнаў, а калі чалавека канваіруюць, то канвойны сьвісьціць.

Сьвіст азначае, што ўсе, хто ня мае права бачыць і ведаць вязьняў у твар, павінныя разьбягацца з дарогі і хавацца, як мышы, па норах. Вязьні жартуюць, што ахоўнікаў “амэрыканкі” павінныя рыхтаваць ня меней за 5 год. Пры гэтым першыя 4 гады яны вучацца сьвісьцець, і цэлы год вывучаюць на практыцы, што такое быць сапраўдным грозным кагэбэшнікам, якога павінныя ўсе баяцца.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Пра кнігу

Comments Off on Пра кнігу

Тут вось ужо не адзін тузін чалавек, з кім я размаўляў, раяць мне сесьці пісаць кнігу пра тое, як я правёў апошнія 4 гады.Праблема ў тым, што, ведаючы сябе, магу сцьвярджаць, што напісаць кнігу цалкам мне будзе цяжка — хаця я пішу хутка і, здаецца, цікава, на доўгія марафоны вялікіх кнігаў мяне не хапае. Вось каротка эсэ — гэта для мяне самае тое. Таму, калі я пачну пісаць, то менавіта ў фармаце кароткіх эсэ.Але ж з чаго пачаць? Напішыце ў каментарах, якія тэмы вам былі б найбольш цікавымі, і зь якіх варта б было пачаць. Бо гісторыяў, анекдотаў і баек накапілася, канешне ж, шмат. Але што выбраць — сам губляюся.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Юрась Зянковіч вызвалены

Comments Off on Юрась Зянковіч вызвалены

Добры дзень усім. Я шчасьліва дабраўся да дому пасьля 4 год адсутнасьці. Дзякуй усім неабыякавым за падтрымку.У бліжэйшым часе, думаю, тут зьявяцца матэрыялы пра тое, як я правёў апошнія 4 гады жыцьця. А пачну ў таго, што ў панядзелак я планую правесьці прэс-канферэнцыю праз ZOOM для прадстаўнікоў СМІ. Калі ў вас ёсьць жаданьне ўзяць у ёй удзел, калі ласка, пакіньце каментар пад гэтым допісам з назвай вашага СМІ/блогу, і вам у прыватнае паведамленьне будзе дасланы лінк.Яшчэ раз усім дзякуй. Жыве Беларусь!




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Blue Taste Theme created by Jabox