
Archive
For the Сучаснасьць Амэрыкі category
З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, АМЭРЫКА!
By Юрась ЗянковічComments Off on З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, АМЭРЫКА!КАЛІ САНКЦЫІ Б’ЮЦЬ ПА АХВЯРАХ, А НЕ ПА РЭЖЫМУ
By Юрась ЗянковічComments Off on КАЛІ САНКЦЫІ Б’ЮЦЬ ПА АХВЯРАХ, А НЕ ПА РЭЖЫМУСёньня я падаў іск у фэдэральны суд ЗША супраць фінансавай кампаніі Wise.
Прычына простая і, на жаль, знаёмая многім беларусам: мне заблякавалі банкаўскі рахунак пасьля таго, як я спрабаваў перавесьці грошы ў Асацыяцыю палітвязьняў Беларусі.
Летась я адкрыў рахунак у Wise. Спачатку — каб атрымаць гуманітарную дапамогу як былы палітвязень. Пазьней — каб самому дапамагаць тым, каго вызвалілі пасьля мяне.

МОЙ КАМЕНТАР ДЛЯ РАДЫЁ “РАЦЫІ”
By Юрась ЗянковічComments Off on МОЙ КАМЕНТАР ДЛЯ РАДЫЁ “РАЦЫІ”Сёньня я даў разгорнуты каментар у прамым эфіры на “Радыё Рацыя” з нагоды слуханьняў у Кангрэсе ЗША па Беларусі, якія адбыліся ўчора, 3 лютага 2026 году. Ніжэй прывожу расшыфроўку эфіра.

КАЛІ ЗАКОН ЁСЬЦЬ, А РАШЭНЬНЯ НЯМА
By Юрась ЗянковічComments Off on КАЛІ ЗАКОН ЁСЬЦЬ, А РАШЭНЬНЯ НЯМААпошнія гады я вяду па сутнасьці вайну ў федэральных судах ЗША за аднаўленьне сваёй адвакацкай ліцэнзіі, якая пачалася са, здавалася б, простага пытаньня: ці можа штат караць адваката за фэдэральную практыку, а федэральныя ворганы — аўтаматычна гэта прымаць без уласнай праверкі?
Гэтае пытаньне крыху не ўвачавіднае для беларускіх чытачоў, але закон ЗША кажа выразна: так рабіць нельга. Але штатам, як любым бюракратычным інстытутам, хочацца больш улады, і таму яны часам спрабуюць рабіць тое, што ім забаронена.
Менавіта гэтае жаданьне атрымаць больш улады адміністратыўнымі ворганамі, што назіраюць за адвакатурай у Каларада, прывяло да таго, што я страціў права працаваць у федэральных ворганах — ня толькі ў імміграцыйных судах, але і ў федэральным акружным судзе ў Каларада.
Continue reading this entry »Зіма, здаецца, скончылася: на вуліцы зноў +23.
Цэлы тыдзень у нас былі начныя прымаразкі: тэмпература падала ажно да -4! Прыйшлося тэрмінова эвакуёўваць усе трапічныя расьліны дахаты: тут у нас цяпер стаяць памэла, апельсін, лімон, банан, авакада — хата падобная на філіял джунгляў.
А сёньня пасьля абеду мы гэта ўсё зноў павыцягваем навонкі.
Вясна ідзе! Вясьне дарогу!
Алена ў мінулыя гады ў пачатку лютага ўжо высаджвала памідоры ў грунт і зьбірала першы ўраджай радзіскі. Зараз яна з гэтым завязала і пераключылася на трапічнае расьлінаводзтва.
Мапа актуальнай тэмпературы ў ЗША прыкладаецца. Тэмпература ўказаная ў фарэнгейтах. Калі хочаце пералічыць на цэльсіі, адыміце 32 і падзяліце папалам (дакладная формула C=(F-32)*5/9).

ШТО НАСАМРЭЧ АДБЫВАЕЦЦА Ў ЗША або ПРА “ГЕСТАПА ICE”
By Юрась ЗянковічComments Off on ШТО НАСАМРЭЧ АДБЫВАЕЦЦА Ў ЗША або ПРА “ГЕСТАПА ICE”Мой папярэдні пост, які б ён ня быў вытрыманы і карэктны, бо заклікаў дачакацца вынікаў расследваньня, выклікаў хвалю хейту і спробаў патлумачыць мне, што я не разумею, што “ЗША пераўтвараюцца ў лукашэнкаўскую Беларусь”. Прычым пераважна мне гэта спрабавалі тлумачыць людзі, якія ў ЗША не жывуць і ня ведаюць бягучую павестку дня ў краіне.
Таму я вырашыў растлумачыць, што ж насамрэч адбываецца, і з чым зьвязаныя сьмерці двух людзей у Міннэсоце.
Апошнія тыдні ў інфармацыйнай прасторы як унутры, так і за межамі ЗША зноў пануе знаёмая карцінка: відэа, крыкі, дым, слёзацёчны газ, загалоўкі пра “гестапа”, “масавыя арышты” і “забітых мірных людзей”. Для беларускамоўнай аўдыторыі, якая глядзіць на гэта з Эўропы або з постсавецкай прасторы, усё выглядае як чарговы доказ таго, што “Амэрыка скочваецца”, а федэральная ўлада нібыта пачала вайну супраць уласных грамадзянаў.
Праблема ў тым, што без разуменьня прававых нормаў і канкрэтнай перадгісторыі гэтая карцінка ня проста няпоўная — яна наўмысна скажоная.

У МІННЕАПАЛІСЕ ЗНОЎ ЗАГІНУЎ ЧАЛАВЕК
By Юрась ЗянковічComments Off on У МІННЕАПАЛІСЕ ЗНОЎ ЗАГІНУЎ ЧАЛАВЕКПраца Дэпартамента хатняй бясьпекі (DHS) у буйных гарадах ЗША — гэта ўжо даўно не “рутынная апэрацыя федэральнай улады”. Гэта кожны раз сутыкненьне двух сьветаў. З аднаго боку — федэральныя афіцэры, якія выконваюць закон і свае службовыя функцыі. З другога — пратэстная сцэна, якая вакол ICE даўно ператварылася ў асобную індустрыю з фінансаваньнем і штатным праплочаным актывам.
Я буду называць рэчы сваімі імёнамі. Пратэсты супраць ICE — гэта не толькі “выпадковыя людзі з добрым сэрцам”. У такіх месцах амаль заўсёды прысутнічаюць прафесійныя актывісты, для якіх пратэсты супраць “фашысцкага рэжыма Трампа” — гэта аплочваемая праца за грошы. Гэта людзі, якія мэтанакіравана адсочваюць апэрацыі федэралаў, прыязджаюць загадзя, ведаюць маршруты, графікі і тактыку, і чыя дзейнасьць — гэта не спантанны парыў, а сыстэмная праца на зрыў федэральных аперацыяў па барацьбе зь нелегальнымі замежнікамі, некалькі мільёнаў якіх праніклі ў ЗША за часоў Байдэна (часта гэта злачынцы, аб’яднаныя ў банды, і нават трапляюцца тэрарысты). Побач з платнымі актывістамі падцягваюцца і звычайныя грамадзяне, якія шчыра вераць, што “робяць правільна”. Але ў суме гэта дае прадказальны вынік: федэральным афіцэрам пачынаюць замінаць працаваць. Масла ў агонь падліваюць мясцовыя палітыканы, якія будуюць сваю кар’еру на супрацьстаяньні федэральнай уладзе, прычым часта — як тое адбываецца ў Міннесоце — пераходзяць мяжу закону (на словах выступаць супраць федэральнай улады законна; выкарыстоўваць сваю пасаду дзеля зрыву працы федэралаў — злачынства).

ПЕРСПЕКТЫВЫ МАДУРА Ў АМЭРЫКАНСКАЙ ПРАВАВОЙ СІСТЭМЕ
By Юрась ЗянковічComments Off on ПЕРСПЕКТЫВЫ МАДУРА Ў АМЭРЫКАНСКАЙ ПРАВАВОЙ СІСТЭМЕЗа апошнія тры дні столькі дзідаў паламалі вакол “справы Мадура”, і так гучна спрачаюцца пра законнасьць дзеяньняў Урада ЗША, што, здаецца, прыйшоў час даць разгорнуты юрыдычны каментар на тэму.
У дыскусіях пра арышт Нікаласа Мадура і дастаўку яго ў ЗША часта гучыць інтуітыўны аргумэнт: “Яго ж схапілі за мяжой, без экстрадыкцыі — значыць, гэта незаконна, і суд павінен яго адпусьціць”.
З пункту гледжаньня амэрыканскага права — гэта ня так. І тут пачынаецца самае неінтуітыўнае.

ПРА МАЮ АДВАКАЦКУЮ ЛІЦЭНЗІЮ І ПРА ТОЕ, ШТО Я РАБЛЮ, КАБ ЯЕ АДНАВІЦЬ
By Юрась ЗянковічComments Off on ПРА МАЮ АДВАКАЦКУЮ ЛІЦЭНЗІЮ І ПРА ТОЕ, ШТО Я РАБЛЮ, КАБ ЯЕ АДНАВІЦЬЧас ад часу мне задаюць пытаньне: што ў цябе з адвакатскай ліцэнзіяй і што ўвогуле адбылося? Таму хачу коратка і спакойна гэта патлумачыць.
Я зьяўляюся адвакатам, ліцэнзаваным у штаце Ню-Ёрк. Гэтая ліцэнзія існуе, але цяпер прыпыненая ў сувязі з фэдэральнымі наступствамі, пра якія гаворка ніжэй. Я ніколі не быў ліцэнзаваны ў штаце Каларада і не займаўся каларадзкай юрыдычнай практыкай.
Падчас жыцьця ў Каларада я працаваў выключна ў сфэры фэдэральнага права, пераважна ў іміграцыйных справах. Такая дзейнасьць дазволеная фэдэральным заканадаўствам і рэгулюецца фэдэральнымі ворганамі. Яна не патрабуе ліцэнзіі кожнага штату, у якім адвакат фізычна знаходзіцца.
У 2018 годзе каларадзкія дысцыплінарныя ворганы пачалі трактаваць сваю юрысдыкцыю значна шырэй і распаўсюдзілі яе на адвакатаў, якія працуюць у штаце, але не ліцэнзуюцца ім і не займаюцца штатнай практыкай. Паступова сфармавалася практыка, якая пазьней пачала выкарыстоўвацца і ў іншых справах.
Мая справа ўзьнікла ў гэтым кантэксьце.
Яна пачалася са скаргі кліенткі. У ходзе разьбіральніцтва сутнасныя прэтэнзіі да маёй працы былі зьнятыя: незалежны экспэрт — прафесар права — пацьвердзіла, што мой мэтад дзеяньняў быў законным і прафэсійна дапушчальным.
Аднак каларадзкія ворганы засяродзіліся на фармальным пытаньні парадку фінансавых разьлікаў. Я кіраваўся правіламі штата Ню-Ёрк, бо там меў ліцэнзію. Гэта было расцэнена як парушэньне правілаў Каларада. Пры гэтым выкананьне каларадзкіх правілаў прывяло б да парушэньня правілаў маёй уласнай ліцэнзіі, а фінансавы вынік для кліента ў любым выпадку быў бы аднолькавы.
На гэтай падставе ў Каларада была распачатая дысцыплінарная справа. Асоба адваката ў дадзеным выпадку не была вызначальнай — вызначальнай стала сама магчымасьць замацаваць такую практыку. Сёньня, празь сем гадоў, гэтая справа працягвае цытавацца ў іншых выпадках.
Нягледзячы на фэдэральны характар дзейнасьці і адсутнасьць штатнай юрысдыкцыі, каларадзкія ворганы вынесьлі рашэньні і пераслалі іх у фэдэральныя ворганы, а таксама ў Ню-Ёрк. Гэта прывяло да аўтаматычных фэдэральных наступстваў для маёй ліцэнзіі.
Сыстэма дысцыплінарнай адказнасьці ў ЗША пабудаваная так, што ў большасьці выпадкаў іншыя юрысдыкцыі або фэдэральныя ворганы не праводзяць самастойнага аналізу, а проста ўжываюць так званую ўзаемную (reciprocal) дысцыпліну.
Я не аспрэчваю каларадзкія рашэньні як такія і не прашу фэдэральны суд іх пераглядаць. Гэта немагчыма і не зьяўляецца маёй мэтай, бо ня мае значэньня (часовае прыпыненьне ў судах гэтага штату ніяк на мяне ня ўплывае, бо я ніколі ня меў ліцэнзіі там працаваць). Прынцыповае пытаньне ў іншым: штат ня мае права рэгуляваць фэдэральную дзейнасьць, а тым больш — перасылаць вынікі такога рэгуляваньня ў фэдэральныя ворганы з мэтаю дадатковага пакараньня.
Таму я зьвярнуўся ў Фэдэральны акруговы суд у горадзе Вашынгтоне з іскам супраць фэдэральных ворганаў і супраць штата Каларада, які перадаў ім матэрыялы справы. Я прашу суд адказаць на наступныя пытаньні:
ці мае штат увогуле права караць за дзейнасьць, якая дазволеная і рэгулюецца фэдэральным правам?
ці могуць фэдэральныя ворганы накладаць пакараньне, не праверыўшы, ці меў штат паўнамоцтвы распачынаць такую справу?
і ці можа штат пашыраць дзеяньне сваіх рашэньняў па-за межы ўласнай тэрыторыі, перасылаючы іх у фэдэральныя ўстановы?
У ЗША існуе выразны прэцэдэнт Вярхоўнага Суду — Sperry v. Florida (1963). Ён кажа простую рэч: тое, што дазволена фэдэральным законам, штат ня мае права рэгуляваць або забараняць. Калі адвакат парушае правілы фэдэральнай практыкі, ён адказвае перад фэдэральнымі ворганамі, а не перад штатам.
Менавіта гэтую справу я цяпер вяду. Калі суд схіліцца да маіх аргумантаў, то гэта ня толькі адновіць маю ліцэнзію, але ўвогуле прызнае пакараньні нядзейснымі нідзе, апроч як у судах самога штата Каларада.
Больш падрабязная інфармацыя, судовыя дакумэнты і абнаўленьні — тут:
Калі паглядзець на новую стратэгію нацыянальнай бясьпекі ЗША праз гістарычную лінзу, дык паралелі, што напрошваюцца з перыядам 1939–1941 гадоў, выглядаюць не як абвінавачаньні, а як карысныя падказкі. Тады, як і цяпер, Вашынгтон спрабаваў збалансаваць два імпульсы: заставацца моцай глабальнага ўплыву і адначасна не станавіцца адзіным «лясьніком», які павінен усіх выганяць зь лесу і мірыць паміж сабой. Гэта не слабасьць — гэта рацыянальны падыход да ўласных інтарэсаў, які любая вялікая дзяржава мусіць мець.

У 1939–1941 ЗША разумелі, што вайна ў Эўропе — гэта выклік, але яны таксама разумелі, што краіна павінна спачатку ўзмацніць уласную эканоміку і армію. Нейтралітэт быў формай набыцьця часу, які патрэбны быў для падрыхтоўкі да ўдзелу ў вайне. Сённяшняя НСС-2025, хоць і выглядае стрыманай, мае такі ж сэнс: Амерыка не адмаўляецца ад абавязкаў, яна проста адрозьнівае тое, што зьяўляецца стратэгічным, ад таго, што толькі патрабуе сімпатыі. І ў гэтым ёсьць лёгіка, якую ня варта ігнараваць.
Continue reading this entry »АНАЛІЗ СТРАТЭГІІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЯСЬПЕКІ ЗША ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
By Юрась ЗянковічComments Off on АНАЛІЗ СТРАТЭГІІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЯСЬПЕКІ ЗША ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ
Што зьмяшчае новая стратэгія нацыянальнай бясьпекі ЗША — і чаму гэта важна для Беларусі і рэгіёну
Белы дом апублікаваў новую 2025 National Security Strategy — і, шчыра кажучы, тэкст атрымаўся больш палітычным, чым дыпляматычным. Некаторыя гэтыя пасажы ўжо кідаюць Эўропу ў халодны пот, а Масква будзе занадта задаволенай.
Вось галоўнае, што кідаецца ў вочы.
Continue reading this entry »ЯК БАНКАЎСКІ ХОЛДЫНГ WISE ДЫСКРЫМІНУЕ БЕЛАРУСАЎ
By Юрась ЗянковічComments Off on ЯК БАНКАЎСКІ ХОЛДЫНГ WISE ДЫСКРЫМІНУЕ БЕЛАРУСАЎХачу распавесьці пра выпадак, які адбыўся са мной у міжнародным банкаўскім холдынгу Wise. Гэтая гісторыя — не пра тэхнічную памылку і не пра “алгарытм”. Гэта пра тое, як фінансавая ўстанова сістэматычна дыскрымінуе беларусаў, нават калі яны жывуць у ЗША, плацяць падаткі і маюць бездакорную фінансавую рэпутацыю.
Continue reading this entry »Беларусь як краіна, дзяржава і ўлада
By Юрась ЗянковічComments Off on Беларусь як краіна, дзяржава і ўладаРозьніца паняцьцяў: краіна ≠ дзяржава ≠ ўлада
Беларуская прапагандысцкая рыторыка часта зьмешвае ў адно паняцьці краіна, дзяржава і ўлада. Такое атаясамленьне служыць для таго, каб любая нязгода з дзеючай уладай выглядала як «здрада краіне». Аднак гэтыя тэрміны насамрэч азначаюць зусім розныя рэчы. Краіна – гэта найперш народ і тэрыторыя яго пражываньня, супольнасьць людзей са сваёй культурай і памяцьцю. Дзяржава – арганізаваная палітычная структура, інстытуты ўлады і законы, якія дзейнічаюць на пэўнай тэрыторыі. Ўлада – гэта канкрэтная канфігурацыя кіруючых асобаў ці рэжыму, што трымае ў сваіх руках рычагі дзяржаўнага кіраваньня. Напрыклад, Беларусь як незалежная краіна існуе з 1991 году, але за гэты час ёю пасьпелі пакіраваць і дэмакратычна абраныя лідэры, і аўтарытарны рэжым Лукашэнкі – гэта розныя ўлады ў межах той самай краіны. Адпаведна, нельга атаясамліваць аднаго чалавека ці рэжым з усёй краінай. Як слушна казаў Цыцэрон, дзяржава – гэта справа ўсяго народу, а народ – «гэта не проста любы натоўп, сабраны якім-кольвек чынам, але адзінства многіх людзей, зьяднаных згодаю ў пытаньнях права і супольнасьцю інтарэсаў»[1]. Дзяржава належыць народу, а не наадварот – народ не ўласнасьць дзяржавы ці ўлады.
Каб лепш зразумець розьніцу: краіна – гэта як арганізм, жывы народны глебас; дзяржава – гэта палітычны каркас, інстытуцыянальнае ўладкаваньне гэтага арганізму; ўлада – часовая «галава» ці кіроўца, якая можа мяняцца. Дзяржава ў тэорыі павінна служыць краіне (народу). Яшчэ Арыстоцель адзначаў, што дзяржава паўстае дзеля падтрымання жыцця, але існуе дзеля добрага, годнага жыцця[2][3]. Інакш кажучы, мэта палітычных інстытутаў – забясьпечыць грамадзтву ня проста выжываньне, а разьвіцьцё і дабрабыт. Калі ж дзяржаўная ўлада замест службы народу патрабуе ад народу служыць сабе, адбываецца падмена паняцьцяў. Так зьяўляюцца дэвізы кшталту «Дзяржава – гэта я» або лозунгі, што «без гэтага кіраўніка няма краіны». Насамрэч дзяржаву вызначаюць законы і прынцыпы, а краіну – людзі, якія яе насяляюць. Кіраўнікі ж прыходзяць і сыходзяць.
Continue reading this entry »📰 Фэйкі, клікбэйт і зомбі-аўдыторыя
By Юрась ЗянковічComments Off on 📰 Фэйкі, клікбэйт і зомбі-аўдыторыяШтодня на нас абвальваецца паток інфармацыі: загалоўкі крычаць «Трамп — гэта Гітлер!», «санкцыі зьнялі!», «сьвет абрынецца заўтра!». Большасьць нават не дачытае да сярэдзіны тэксту — хапае першыя радкі і бяжыць крычаць у сацсеткі. А там ужо чакае чарговая порцыя «праўды», створанай альбо прапагандай, альбо штучным інтэлектам.
З Аленай Прыгавай мы паспрабавалі разабрацца: як жыць чалавеку ў сьвеце, дзе вобраз ворага робяць з Трампа, а ў Беларусі нават дазвол на закупку запчастак для «Белавія» абвяшчаюць як «перамогу над санкцыямі». Мы гаварылі пра тое, што фэйкі і паўпраўда зьяўляюцца зброяй, якая разбурае ня толькі палітычныя сыстэмы, але і чалавечую мараль.
Я распавёў пра ўласны досьвед — як я сам стаў закладнікам і як свабоду мне вярнула адміністрацыя Трампа. Мы параўналі, што цяжэй: лукашэнкаўскае бязглуздасьць, дзе справядлівасьці проста няма, ці заходні інфармацыйны хаос, дзе яна губляецца ў шуме загалоўкаў.
Гаварылі і пра больш балючае: пра сьмерць Чарлі Кірка, пра танцы на костках, пра тое, як нянавісьць сталася нормай. Пра тое, як лёгка з «суперніка» зрабіць «фашыста» і як гэта адкрывае шлях да рэальнага гвалту.
Урэшце, гэта размова ня толькі пра Амэрыку, Трампа ці Беларусь. Гэта пра кожнага з нас: як захаваць розум і мараль у час, калі табе прапануюць быць то катам, то ахвярай, то часткай крыўдлівай юрбы.
📺 Паглядзіце нашу размову на «Кантынэнце». Гэта ня проста дыскусія — гэта спроба вярнуць чалавечае аблічча ў эпоху фэйкаў.
“Белавія” можа лётаць куды хоча… у межах Беларусі
By Юрась ЗянковічComments Off on “Белавія” можа лётаць куды хоча… у межах БеларусіНу, што, спадары алармісты, якія крычалі, што “Трамп набыў закладнікаў у абмен на магчымасьць лукашыстам пастаўляць авіязапчасткі ў Расею”? Выйшла афіцыйнае тлумачэньне Ўрада ЗША, якое канкрэтызуе, што менавіта дазволена (спасылка на дакумант). Шчодра дазволілі 8 белавіяўскім боінгам лётаць куды заўгодна, апроч Расеі. А ўсе межы, апроч расейскай, для гэтых боінгаў зачыненыя. Лётайце на здароўе па Беларусі! А калі парушыце забарону, атрымаеце новыя санкцыі ў плечы.
Больш падрабязны разбор ніжэй у артыкуле “Нашай Нівы”. Як па мне, дык Трамп і яго людзі жорстка пасьцябаліся з Лукі. Дадам да гэтага аналіза толькі тое, што, паводле ўрадавага дакуманта, кожная пастаўка авіязапчастак “Белавіі” патрабуе кожны раз дадатковай праверкі і адабрэньне, каб, увачавідна, пастаўленае ня ўплыла налева.


