Archive

For the Гумар category

ПЕСЬНЯ “БЕЛАРУСАЎ ДЗЕЯНЬНЯ”

Comments Off on ПЕСЬНЯ “БЕЛАРУСАЎ ДЗЕЯНЬНЯ”

Зрабілі першы перадвыбарчы мульцік пад назвай “ЛУ-КА-ШЭН-КА!”.

Глядзіце і галасуйце за сьпіс нумар 8Блок беларускіх палітычных вязьняў “Беларусы Дзеяньня”.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


ЧАКАЕМ ПРАЦЯГУ…

Comments Off on ЧАКАЕМ ПРАЦЯГУ…



Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


ДЫЕТА ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ

Comments Off on ДЫЕТА ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ

У мяне для Лукашэнкі ёсьць значна больш здаровы і эфэктыўны спосаб пахуданьня: камэра «амэрыканкі» і камэра-адзіночка Магілёўскай турмы № 4. Асабліва з магілёўскай “дыетай”, дзе начальства — палкоўнікі Сухараў і Елісеенка — таўсьцеюць на вачах, а вязьні сыстэмна худнеюць.

Дарэчы, камэра па Лукашэнку і ягоных бандытах плача ўжо як мінімум з 1995 году — з таго моманту, калі ён увёў войскі ў парлямэнт.

Як думаеце, возьме?

Навеяна “Нашай Нівай”.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Да 17 верасьня

Comments Off on Да 17 верасьня

До відзэня кумпякі!
До відзэня млеко!
Бо, пся крэў, бальшавікі
Ест юж недалеко.

(с) Народны фальклор на Мядзельшчыне (ламаная польская мова)

Прысьвячаецца чарговай гадавіне захопу бальшавікамі Заходняй Беларусі.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Жоўтая бірка

Comments Off on Жоўтая бірка

— Вы ня падкажыце, дзе можна разжыцца жоўтай біркай? — ветліва спытаў малады чалавек, які яшчэ нядаўна працаваў у ІТ-кампаніі ў Парку высокіх тэхналогіяў і лічыўся там экспертам па гульнях-“стралялках”.

— Прабачце, а вы хто? — насцярожана спытаўся зонаўскі “кум”.

— Дык я ж ужо два разы быў затрыманы на пікеце, адзін раз мяне аблаяў матам сьледчы на допыце… А яшчэ я неаднаразова лайкаў Ціханоўскую. Думаю, я заслужыў на такі знак?

— Ааа, дык вы добраахвотнік. Ну што ж, падпісвайце тут, тут і тут. Зараз атрымаеце бірку. Але ведайце: назад ужо нельга. У вашай асабовай справе цяпер будзе адпаведная адзнака.

Ён узяў жоўты аркуш паперы і засунуў у друкарку. Потым акуратна нажніцамі выразаў простакутнік і заламінаваў яго, пасьля чаго прылепіў да грудзяў прасіцеля. Там былі: фотка без валасоў (цяпер модна — “турэмны лук”), артыкулы (130-3, 289, 361, 361-3 і 369), тэрмін — “10 гадоў”

— Існуе магчымасьць героізацыі, — сказаў “кум”. — Можаце атрымаць дадатковы тэрмін па 411-м артыкуле. Бонусам.

Усьміхнуўшыся ўласнаму жарту, “кум” на асабовую справу прасіцеля ляпнуў штамп: “спрычынены да злачынства дзяржаўнай важнасьці”. І маркерам правёў чырвоную паласу па дыяганалі вокладкі.

— Цяпер парадак, — задаволена рухкнуў “кум”.

— І што цяпер будзе? — спытаў хлопец.

— Цяпер вы — грамадзянін катэгорыі “патэнцыйна небясьпечны для стабільнасьці”. Вам нельга нідзе працаваць, апроч прыборкі двароў. А яшчэ вас нельга наймаць на дзяржаўную працу, абслугоўваць у цырульні і ўзгадваць у навінах. Але праз гэта вас абавязкова заўважаць усе, хто яшчэ думае, што ім нічога ня будзе. На вашых грудзях цяпер маркер, як у тых, хто некалі насіў зорку Давіда. Толькі рэлігія тут іншая: наіўная вера ў закон пры дыктатуры. Вас ня можна не заўважыць.

— А можна… чырвоную?

— Гэта пазьней. Калі заслужыце. Чырвоную даюць толькі анархістам. У вас усё яшчэ наперадзе. Ідзіце вывучайце працы Пляханава.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Вусаты партрэт і вядро

Comments Off on Вусаты партрэт і вядро

У «амэрыканцы», славутым СІЗА КДБ, жыцьцё — гэта не табе санаторый (хаця некаторыя называюць яе «санаторыем Івана Станіслававіча», маючы на ўвазе Церцеля), але і не безнадзейная рутына: заўсёды ёсьць месца для інавацыяў. Напрыклад, толькі ў шасьці з васемнаццаці камэр ёсьць унітаз (ці хутчэй ягонае падабенства). Астатнія дванаццаць атрымліваюць у спадчыну сапраўднае беларускае ноу-хау — спэцыяльнае шматфункцыйнае пластыкавае вядро для патрэбаў. Нават з сядушкай! І калі прызвычаісься да поглядаў сукамернікаў — можаш карыстацца з камфортам. Вядро выносіцца двойчы на дзень у калідорны клозэт. Пах у камэры — бонусам.

Партрэцік
Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Дэбілы, б…(с)

Comments Off on Дэбілы, б…(с)

Экстремистское формирование “Жопа с усами” — у людзей цалкам адсутнічае пачуцьцё гумару. А можа наадварот, гэта тонкі тролінг? Як думаеце?




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


…І гэтыя людзі забараняюць мне калупацца ў носе

Comments Off on …І гэтыя людзі забараняюць мне калупацца ў носе
i hetyja ludzi zabaraniajuc mnie kalupacca u nosie

На “амэрыканцы” ўсё па-свойму. Гэта і зразумела: КГБ — гэта вам ня тая “мянтоўка”. Таму правілы паўсюдна свае: усе вязьні “сакрэтныя”, ахоўнікі і афіцэры падпісваюцца нумарамі сваіх пасьведчаньняў замест імёнаў, а калі чалавека канваіруюць, то канвойны сьвісьціць.

Сьвіст азначае, што ўсе, хто ня мае права бачыць і ведаць вязьняў у твар, павінныя разьбягацца з дарогі і хавацца, як мышы, па норах. Вязьні жартуюць, што ахоўнікаў “амэрыканкі” павінныя рыхтаваць ня меней за 5 год. Пры гэтым першыя 4 гады яны вучацца сьвісьцець, і цэлы год вывучаюць на практыцы, што такое быць сапраўдным грозным кагэбэшнікам, якога павінныя ўсе баяцца.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Blue Taste Theme created by Jabox