Archive

У ПРАЦЯГ ТЭМЫ ПРА ФІНАНСАВУЮ ЭТЫКУ

Comments Off on У ПРАЦЯГ ТЭМЫ ПРА ФІНАНСАВУЮ ЭТЫКУ

Тыдзень таму я напісаў пра тое, што лічу важным абмеркаваць адкрыта: ці этычна зьбіраць грошы на грамадзкую і палітычную дзейнасьць у эміграцыі ў людзей, якія самі знаходзяцца ў нестабільным становішчы. Той допіс выклікаў шмат рэакцый — падтрымкі, крытыкі, эмоцый. І гэта нармальна. Значыць, тэма сапраўды закранае.

У перадачы Радыё «Свабода» я меў магчымасьць больш спакойна і падрабязна растлумачыць сваю пазыцыю.

Хачу яшчэ раз падкрэсьліць галоўнае: гаворка не пра асобаў і не пра чыйсьці маральны статус. Гаворка пра мадэль. Я не супраць салідарнасьці і не супраць данатаў як такіх. Я за тое, каб яны мелі празрыстую мэту, разумны бюджэт і адказ на пытаньне: калі і як праект стане самадастатковым.

Беларуская эміграцыя — гэта не багатая дыяспара. Гэта людзі, якія страцілі краіну, маёмасьць, стабільнасьць і часта — бясьпеку сваіх блізкіх. У такой сытуацыі кожны збор — гэта ня проста “добрая справа”, а маральны выбар. Я перакананы ў тым, што салідарнасьць павінна быць інструмэнтам умацаваньня людзей, а не фарматам пастаяннай залежнасьці.

    Кожны, безумоўна, сам вырашае, каму і на што ахвяраваць. Але права задаваць пытаньні пра эфэктыўнасьць і адказнасьць — гэта таксама частка дарослага грамадзтва.

    Ніжэй — поўная размова.




    Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


    ДАКУМАНТЫ ДЛЯ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ

    Comments Off on ДАКУМАНТЫ ДЛЯ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ

    За апошнія паўгады з турмаў у Беларусі выйшлі каля 150 палітвязьняў, сярод якіх ёсьць знакавыя фігуры: Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Аляксандар Фядута, Павал Севярынец, Уладзімер Мацкевіч і іншыя. Гэта стала магчымым дзякуючы складаным і часта нябачным дыпляматычным намаганьням, у тым ліку з боку Злучаных Штатаў — па ініцыятыве прэзыдэнта Дональда Трампа і ў асобе сьпецпасланьніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.

    Але вызваленьне — гэта не фінал.

    Continue reading this entry »


    Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


    ДЫЕТА ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ

    Comments Off on ДЫЕТА ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ

    У мяне для Лукашэнкі ёсьць значна больш здаровы і эфэктыўны спосаб пахуданьня: камэра «амэрыканкі» і камэра-адзіночка Магілёўскай турмы № 4. Асабліва з магілёўскай “дыетай”, дзе начальства — палкоўнікі Сухараў і Елісеенка — таўсьцеюць на вачах, а вязьні сыстэмна худнеюць.

    Дарэчы, камэра па Лукашэнку і ягоных бандытах плача ўжо як мінімум з 1995 году — з таго моманту, калі ён увёў войскі ў парлямэнт.

    Як думаеце, возьме?

    Навеяна “Нашай Нівай”.




    Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


    ⚖️ На «Белсаце» ў жывым эфіры

    Comments Off on ⚖️ На «Белсаце» ў жывым эфіры

    У апошнім эфіры «Белсату» гаворка закранула і маю ініцыятыву. Я распавёў пра тое, што збіраюся прыцягнуць беларускі КДБ да адказнасьці праз амэрыканскае правасудзьдзе. Гэта важны крок, бо сыстэмныя рэпрэсіі і злачынствы павінны мець канкрэтныя прававыя наступствы.

    Мы падрабязна абмеркавалі, якія мэханізмы магчымыя, як міжнароднае і амэрыканскае заканадаўства можа быць ужытае супраць арганізатараў і выканаўцаў рэпрэсіяў. Гэта ня толькі пра справядлівасьць, але і пра сыгнал: недатыкальных няма.

    📌 Асноўная думка, якую я хацеў данесьці: адказнасьць за катаваньні і палітычныя перасьледы — непазьбежная, нават калі злачынствы здзяйсьняюцца ў Беларусі.

    👉 Запіс эфіру можна паглядзець на сайце «Белсату»:




    Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


    Blue Taste Theme created by Jabox