?>

Archive

«Суд супраць КДБ і Лукашэнкі — неўнікальная справа, якая адкрывае праўду»

Comments Off on «Суд супраць КДБ і Лукашэнкі — неўнікальная справа, якая адкрывае праўду»

У новым інтэрвію для канала Nexta Plus я распавёў пра свой шлях праз выкраданьне, турмы і суды Лукашэнкі, пра тое, як у 2021 годзе мяне падманам вывезьлі з Масквы і ўтрымлівалі ў ізалятарах КДБ, дзе я правёў сотні дзён у ШІЗА і на галадоўках.

Асноўныя тэмы размовы:

  • Мае ўмовы ўтрымання: больш за 200 сутак у карцэры, амаль 100 дзён галадовак, у тым ліку адна — 57 дзён бесперапынна. Гэта былі маральныя і фізычныя катаваньні, але яны ня зламалі мяне.
  • Роля рэжыму Лукашэнкі: улады выкарыстоўваюць палітвязьняў як «тавар» — вызваляюць толькі пад ціск і за «адэкватную цану». Сапраўднае вызваленьне магчыма толькі праз міжнародны ціск.
  • Псыхалягічны партрэт Лукашэнкі: паводле незалежных экспэртаў, ён будзе трымацца за ўладу нават цаной жыцьця апошняга беларуса. Ягоная ўлада — гэта бесперапынная помста і страх страты кантролю.
  • Будучыня Беларусі: пасьля рэжыму нас чакае складаны пераходны этап. Неабходна часовае ўрад і канстытуцыя, каб прадухіліць хаос. Беларускія эканамічныя магчымасьці вялікія — за 20–25 гадоў краіна можа выйсьці на ўзровень Нямеччыны, калі будзе воля і рэформы.
  • Люстрацыя і адказнасьць: я падрыхтаваў праект закону аб люстрацыі. Ён прадугледжвае пазбаўленьне вінаватых у рэпрэсіях права займаць дзяржаўныя пасады і абавязак кампэнсаваць ахвярам страты.

🎥 Поўнае інтэрвію можна паглядзець тут:

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Жоўтая бірка

Comments Off on Жоўтая бірка

— Вы ня падкажыце, дзе можна разжыцца жоўтай біркай? — ветліва спытаў малады чалавек, які яшчэ нядаўна працаваў у ІТ-кампаніі ў Парку высокіх тэхналогіяў і лічыўся там экспертам па гульнях-“стралялках”.

— Прабачце, а вы хто? — насцярожана спытаўся зонаўскі “кум”.

— Дык я ж ужо два разы быў затрыманы на пікеце, адзін раз мяне аблаяў матам сьледчы на допыце… А яшчэ я неаднаразова лайкаў Ціханоўскую. Думаю, я заслужыў на такі знак?

— Ааа, дык вы добраахвотнік. Ну што ж, падпісвайце тут, тут і тут. Зараз атрымаеце бірку. Але ведайце: назад ужо нельга. У вашай асабовай справе цяпер будзе адпаведная адзнака.

Ён узяў жоўты аркуш паперы і засунуў у друкарку. Потым акуратна нажніцамі выразаў простакутнік і заламінаваў яго, пасьля чаго прылепіў да грудзяў прасіцеля. Там былі: фотка без валасоў (цяпер модна — “турэмны лук”), артыкулы (130-3, 289, 361, 361-3 і 369), тэрмін — “10 гадоў”

— Існуе магчымасьць героізацыі, — сказаў “кум”. — Можаце атрымаць дадатковы тэрмін па 411-м артыкуле. Бонусам.

Усьміхнуўшыся ўласнаму жарту, “кум” на асабовую справу прасіцеля ляпнуў штамп: “спрычынены да злачынства дзяржаўнай важнасьці”. І маркерам правёў чырвоную паласу па дыяганалі вокладкі.

— Цяпер парадак, — задаволена рухкнуў “кум”.

— І што цяпер будзе? — спытаў хлопец.

— Цяпер вы — грамадзянін катэгорыі “патэнцыйна небясьпечны для стабільнасьці”. Вам нельга нідзе працаваць, апроч прыборкі двароў. А яшчэ вас нельга наймаць на дзяржаўную працу, абслугоўваць у цырульні і ўзгадваць у навінах. Але праз гэта вас абавязкова заўважаць усе, хто яшчэ думае, што ім нічога ня будзе. На вашых грудзях цяпер маркер, як у тых, хто некалі насіў зорку Давіда. Толькі рэлігія тут іншая: наіўная вера ў закон пры дыктатуры. Вас ня можна не заўважыць.

— А можна… чырвоную?

— Гэта пазьней. Калі заслужыце. Чырвоную даюць толькі анархістам. У вас усё яшчэ наперадзе. Ідзіце вывучайце працы Пляханава.

Continue reading this entry »Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail
Blue Taste Theme created by Jabox