Archive

ЯК ВЫЗВАЛЯЦЬ ЗАКЛАДНІКАЎ, НЕ АПЛОЧВАЮЧЫ ЧУЖУЮ ІМПЕРЫЮ

Comments Off on ЯК ВЫЗВАЛЯЦЬ ЗАКЛАДНІКАЎ, НЕ АПЛОЧВАЮЧЫ ЧУЖУЮ ІМПЕРЫЮ

Сьпецыяльна для “Варты”

Паміж Вашынгтонам і Менскам ужо дзейнічае рэгулярны перамоўны канал. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў заявіў, што сустракаецца са спецпрадстаўніком прэзыдэнта ЗША Джонам Коўлам прыкладна раз на тыдзень або дзесяць дзён. Паводле яго, амэрыканскі бок перадаў Менску новыя прапановы, Лукашэнка даў даручэньні, а адказ будзе перададзены Коўлу ў Нью-Ёрку.

Сам Лукашэнка адначасова заявіў, што амэрыканцы разумеюць, «што мы можам, а што не», і асобна падкрэсьліў нязьменнасьць адносінаў з Расеяй, Кітаем і Іранам.

У гэтай фразе схаваная галоўная праблема ўсёй амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі. Вашынгтон вядзе перамовы з чалавекам, які кантралюе турмы, але не кантралюе стратэгічны курс краіны.

Лукашэнка можа вызваляць палітвязьняў, адкрываць асобныя эканамічныя каналы і перадаваць сыгналы. Але ён ня можа самастойна вывесьці Беларусь з расейскай вайсковай сыстэмы, спыніць выкарыстаньне яе тэрыторыі ў інтарэсах Крамля або пераарыентаваць дзяржаву на Захад.

Таму беларускае пытаньне для ЗША значна шырэйшае за звычайную санкцыйную дыпляматыю. Гэта выпрабаваньне таго, як вялікая дзяржава павінна працаваць з залежнымі рэжымамі, якія захоўваюць уласны сьцяг і ўрад, але выконваюць стратэгічную функцыю чужой імпэрыі.

Вызваленьне амэрыканскіх грамадзянаў і беларускіх палітвязьняў зьяўляецца неабходнай мэтай. Але нацыянальны інтарэс ЗША не вымяраецца толькі колькасьцю людзей, якія выйшлі з турмы. Вашынгтон таксама зацікаўлены ў стрымліваньні Расеі, захаваньні эфэктыўнасьці санкцыяў, недапушчэньні абыходу экспартнага кантролю і прадухіленьні новага захопу амэрыканцаў у якасьці закладнікаў.

Галоўнае пытаньне павінна гучаць так: якую доўгатэрміновую стратэгічную выгаду ЗША атрымліваюць за кожную саступку?

Калі санкцыі здымаюцца з беларускіх банкаў, калійных кампаніяў або іншых дзяржаўных структураў, вызваленыя рэсурсы могуць падтрымліваць ня толькі беларускую эканоміку. Яны могуць зьменшыць выдаткі Расеі на ўтрыманьне саюзьніка, пашырыць доступ да валюты і дапамагчы лягістычным структурам, уключаным у расейскую вайскова-прамысловую сыстэму.

У такім выпадку ЗША рызыкуюць заплаціць двойчы: спачатку санкцыйнай саступкай за вызваленьне людзей, а потым дадатковымі выдаткамі на стрымліваньне ўмацаванага расейскага блёку.

Менавіта таму падыход Джона Коўла заслугоўвае канструктыўнай, але прынцыповай крытыкі. Сам факт перамоваў ня ёсьць памылкай. Памылкай было б прыняць Лукашэнку за самастойнага партнэра і ўзнагароджваць яго за абяцаньні, якія ён ня здольны выканаць без згоды Масквы.

Вашынгтону варта аддзяляць гуманітарныя дамоўленасьці ад стратэгічнай нармалізацыі. Кожнае санкцыйнае паслабленьне павінна быць вузкім, часовым, адклікальным і прывязаным да правяральных дзеяньняў. Яно павінна выключаць выкарыстаньне новых фінансавых каналаў у інтарэсах расейскага вайскова-прамысловага комплексу і не ствараць стымулу для новых захопаў закладнікаў.

Пазыцыя Каардынацыйнай рады пра несамастойнасьць Лукашэнкі ў гэтым кантэксьце важная не як апазыцыйны лёзунг, а як стратэгічнае папярэджаньне. ЗША могуць дамовіцца з ім пра дзьверы турмы, але ня могуць празь яго перапісаць архітэктуру бясьпекі ва Ўсходняй Эўропе.

Амэрыканская grand strategy павінна зыходзіць з простага прынцыпу: гуманітарныя посьпехі не павінны субсыдаваць геапалітычнага праціўніка.

Вызваляць людзей трэба. Але рабіць гэта варта так, каб не фінансаваць сыстэму, якая захоўвае беларускую дзяржаўную форму, адначасова ператвараючы краіну ў актыў Крамля




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, АМЭРЫКА!

Comments Off on З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, АМЭРЫКА!
250 год ЗША!



Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


КАЛІ ЗАКОН ЁСЬЦЬ, А РАШЭНЬНЯ НЯМА

Comments Off on КАЛІ ЗАКОН ЁСЬЦЬ, А РАШЭНЬНЯ НЯМА

Апошнія гады я вяду па сутнасьці вайну ў федэральных судах ЗША за аднаўленьне сваёй адвакацкай ліцэнзіі, якая пачалася са, здавалася б, простага пытаньня: ці можа штат караць адваката за фэдэральную практыку, а федэральныя ворганы — аўтаматычна гэта прымаць без уласнай праверкі?

Гэтае пытаньне крыху не ўвачавіднае для беларускіх чытачоў, але закон ЗША кажа выразна: так рабіць нельга. Але штатам, як любым бюракратычным інстытутам, хочацца больш улады, і таму яны часам спрабуюць рабіць тое, што ім забаронена.

Менавіта гэтае жаданьне атрымаць больш улады адміністратыўнымі ворганамі, што назіраюць за адвакатурай у Каларада, прывяло да таго, што я страціў права працаваць у федэральных ворганах — ня толькі ў імміграцыйных судах, але і ў федэральным акружным судзе ў Каларада.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


ПЕРСПЕКТЫВЫ МАДУРА Ў АМЭРЫКАНСКАЙ ПРАВАВОЙ СІСТЭМЕ

Comments Off on ПЕРСПЕКТЫВЫ МАДУРА Ў АМЭРЫКАНСКАЙ ПРАВАВОЙ СІСТЭМЕ

За апошнія тры дні столькі дзідаў паламалі вакол “справы Мадура”, і так гучна спрачаюцца пра законнасьць дзеяньняў Урада ЗША, што, здаецца, прыйшоў час даць разгорнуты юрыдычны каментар на тэму.

У дыскусіях пра арышт Нікаласа Мадура і дастаўку яго ў ЗША часта гучыць інтуітыўны аргумэнт: “Яго ж схапілі за мяжой, без экстрадыкцыі — значыць, гэта незаконна, і суд павінен яго адпусьціць”.

З пункту гледжаньня амэрыканскага права — гэта ня так. І тут пачынаецца самае неінтуітыўнае.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


“Белавія” можа лётаць куды хоча… у межах Беларусі

Comments Off on “Белавія” можа лётаць куды хоча… у межах Беларусі

Ну, што, спадары алармісты, якія крычалі, што “Трамп набыў закладнікаў у абмен на магчымасьць лукашыстам пастаўляць авіязапчасткі ў Расею”? Выйшла афіцыйнае тлумачэньне Ўрада ЗША, якое канкрэтызуе, што менавіта дазволена (спасылка на дакумант). Шчодра дазволілі 8 белавіяўскім боінгам лётаць куды заўгодна, апроч Расеі. А ўсе межы, апроч расейскай, для гэтых боінгаў зачыненыя. Лётайце на здароўе па Беларусі! А калі парушыце забарону, атрымаеце новыя санкцыі ў плечы.

Больш падрабязны разбор ніжэй у артыкуле “Нашай Нівы”. Як па мне, дык Трамп і яго людзі жорстка пасьцябаліся з Лукі. Дадам да гэтага аналіза толькі тое, што, паводле ўрадавага дакуманта, кожная пастаўка авіязапчастак “Белавіі” патрабуе кожны раз дадатковай праверкі і адабрэньне, каб, увачавідна, пастаўленае ня ўплыла налева.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Беларускія дзяржаўныя грошы ў ЗША: што вядома пра рахункі і актывы

Comments Off on Беларускія дзяржаўныя грошы ў ЗША: што вядома пра рахункі і актывы

У адкрытых крыніцах і судовых матэрыялах удалося выявіць шэраг банкаўскіх рахункаў, кампаніяў і іншых актываў, якія належаць ураду Беларусі, яго міністэрствам і дзяржаўным канцэрнам, альбо зь імі зьвязаныя.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Funk & Zeltser v. Belneftekhim: як у ЗША судзяць беларускія дзяржструктуры

Comments Off on Funk & Zeltser v. Belneftekhim: як у ЗША судзяць беларускія дзяржструктуры

У 2014 годзе два грамадзяніна ЗША — Уладлена Функ і Эмануіл Зэльцэр — падалі пазоў у федэральны суд Усходняга акругу Нью-Ёрку супраць канцэрна «Белнафтахім» і яго даччынай кампаніі ў ЗША (Belneftekhim USA, Inc.). Іх абвінавачаньні былі сур’ёзныя: выкраданьне ў трэцяй краіне, гвалтоўнае дастаўленьне ў Беларусь і катаваньні.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


За санкцыі ці супраць санкцыяў?

Comments Off on За санкцыі ці супраць санкцыяў?

Зноў беларускі палітыкум падзяліўся ў пытаньні адмены заходніх санкцыяў супраць дзеючай улады і стаўленьня да гэтага.

Мая пазыцыя застаецца нязьменнай зь вясны 2014 году, калі пачалася акупацыя Крыма і расейская агрэсія на ўсходзе Ўкраіны.

У нас, беларусаў, захоўваюцца ўсе шансы стаць наступнай ахвярай фашысцка-пуцінскай Расеі. Тым больш, што беларуская зьнешяя палітыка дэманструе абсалютнае непрыйманьне ідэяў “русского міра”. Таму нам трэба захоўваць і ўмацоўваць суверэнітэт і эканамічную моц нашай дзяржавы.

“Рацыя стану, як называлі нашыя продкі інтарэсы дзяржавы, перш за ўсё”, – пісаў я яшчэ ў пачатку 2014 году. Нашай рацыяй стану зьяўляецца захаваньне стабільнасьці ўнутры краіны. Таму што крамлёўскія фашысты будуць спрабаваць расхістаць сітуацыю ў Беларусі — ім абавязкова трэба замяніць Лукашэнку на сваю марыянетку ў фатэлі кіраўніка Беларусі. Бо гэта палепшыць геапалітычную сітуацыю Расеі і пагоршыць сітуацыю Ўкраіны і НАТА. Ненашмат, але дастаткова, каб у крамлёўскіх фашыстаў была спакуса тое зрабіць — гэта можа даць ім яшчэ пару год існаваньня.

Вось з гэтага трэба і сыходзіць. На сёньня ўлада дзеючага кіраўніка дзяржаўнай адміністрацыі — меньшае зло ў параўнаньні з тым, што можа здарыцца ў выпадку спробы фарсіраваць палітычныя зьмены ў Беларусі.

Утварылася тактычнае супадзеньне інтарэсаў Беларускай дзяржавы і грамадзяніна Лукашэнка. Лукашэнка імкнецца захаваць сваю асабістую ўладу, і парадаксальна ягоная ўлада сёньня ўмацоўвае дзяржаўнасьць Беларусі. 20 год яна яе разбурала, а апошнія 2 гады ўмацоўвае.

Таму я асабіста за адмену санкцыяў. Гэта не адмена санкцыяў супраць рэжыму, але адмена санкцыяў супраць краіны. Адмена санкцыяў дазволіць нам яшэч больш умацаваць нашую палітычную пазыцыю ў сьвеце, мінімізаваць эканамічную залежнасьць ад Расеі, і адцянуць нашую краіну як мага далей ад іржавага карыта “русского міра”, якое вось-вось пойдзе на дно. Я не хачу, каб нас зацмактала ў варонку, якая ўтворыцца на месцы Расеі ўжо ў самым бліжэйшым часе.

Рашэньне Эўразьвяза мудрае і ўзважанае — санкцыі застаюцца супраць крымінальных злачынцаў, але іх адмяняюць супраць эканомікі і палітычных функцыянераў дзяржавы, якія не заплямілі сябе крывёю.

І давайце памятаць, што выйграваць ад гэтага павінная менавіта Беларусь, а не лукашэнкі, ярмошыны ці іншыя самазваныя чыноўнікі. Мы іх прызнаем толькі дэ-факта і толькі часова. Прыдзе час — і беларуская фэміда павінная іх паклікаць да адказнасьці за тое, што яны рабілі з усімі намі на працягу 20 год.

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram

Blue Taste Theme created by Jabox