?>

Archive

«Суд супраць КДБ і Лукашэнкі — неўнікальная справа, якая адкрывае праўду»

Comments Off on «Суд супраць КДБ і Лукашэнкі — неўнікальная справа, якая адкрывае праўду»

У новым інтэрвію для канала Nexta Plus я распавёў пра свой шлях праз выкраданьне, турмы і суды Лукашэнкі, пра тое, як у 2021 годзе мяне падманам вывезьлі з Масквы і ўтрымлівалі ў ізалятарах КДБ, дзе я правёў сотні дзён у ШІЗА і на галадоўках.

Асноўныя тэмы размовы:

  • Мае ўмовы ўтрымання: больш за 200 сутак у карцэры, амаль 100 дзён галадовак, у тым ліку адна — 57 дзён бесперапынна. Гэта былі маральныя і фізычныя катаваньні, але яны ня зламалі мяне.
  • Роля рэжыму Лукашэнкі: улады выкарыстоўваюць палітвязьняў як «тавар» — вызваляюць толькі пад ціск і за «адэкватную цану». Сапраўднае вызваленьне магчыма толькі праз міжнародны ціск.
  • Псыхалягічны партрэт Лукашэнкі: паводле незалежных экспэртаў, ён будзе трымацца за ўладу нават цаной жыцьця апошняга беларуса. Ягоная ўлада — гэта бесперапынная помста і страх страты кантролю.
  • Будучыня Беларусі: пасьля рэжыму нас чакае складаны пераходны этап. Неабходна часовае ўрад і канстытуцыя, каб прадухіліць хаос. Беларускія эканамічныя магчымасьці вялікія — за 20–25 гадоў краіна можа выйсьці на ўзровень Нямеччыны, калі будзе воля і рэформы.
  • Люстрацыя і адказнасьць: я падрыхтаваў праект закону аб люстрацыі. Ён прадугледжвае пазбаўленьне вінаватых у рэпрэсіях права займаць дзяржаўныя пасады і абавязак кампэнсаваць ахвярам страты.

🎥 Поўнае інтэрвію можна паглядзець тут:

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

TV Republika: Маё інтэрв’ю пра жыцьцё за кратамі і надзею на справядлівасьць (відэа)

Comments Off on TV Republika: Маё інтэрв’ю пра жыцьцё за кратамі і надзею на справядлівасьць (відэа)

Беларуская версія

У эфіры TV Republika я распавёў пра тое, што мне давялося перажыць у беларускіх турмах.
Гэта гісторыя не толькі пра катаваньні і ізаляцыю, але і пра сілу, якая дапамагае трымацца нават у самых цяжкіх умовах.

Асноўныя моманты:

  • ФСБ перадала мяне ў Менск, дзе я атрымаў 11 гадоў і быў пераведзены з калёніі ў цяжкую турму.
  • Электрашок, ізаляцыя больш за год, поўнае адсечаньне ад сям’і і адвакатаў.
  • Адзіны ліст ад жонкі Алёны ў 2021 годзе, без магчымасьці тэлефанаваць.
  • Як выжываў: вучоба іспанскай мовы, матэматыка, Біблія і малітва.
  • Лукашэнка баіцца паўтору 2020-га, таму кідае ў турмы ўсіх, хто можа стаць пагрозай.
  • Беларускае грамадзтва не прымае ягоных сымбаляў, нават набліжаныя да ўлады людзі.
  • «Заклятае сяброўства» Лукашэнкі і Пуціна — толькі фасад.
  • Надзея на хуткае вызваленьне ўсіх палітвязьняў, у тым ліку Андрэя Пачобута.
  • Мой плян: дамагацца справядлівасьці ў судах ЗША супраць Лукашэнкі і КДБ.

Wersja polska

W programie TV Republika opowiedziałem o tym, co musiałem przeżyć w białoruskich więzieniach.
To historia nie tylko o torturach i izolacji, lecz także o sile, która pozwala przetrwać nawet w najtrudniejszych warunkach.

Najważniejsze wątki:

  • FSB zatrzymało mnie w Moskwie i przekazało do Mińska, gdzie skazano mnie na 11 lat i przeniesiono z kolonii karnej do więzienia o zaostrzonym rygorze.
  • Tortury prądem, ponad rok w izolatce, całkowite odcięcie od rodziny i adwokatów.
  • Jedyny list od żony Aleny w 2021 roku, brak jakiejkolwiek możliwości rozmów telefonicznych.
  • Jak przetrwałem: nauka języka hiszpańskiego, matematyka, Biblia i modlitwa.
  • Łukaszenka boi się powtórki z roku 2020, dlatego zamyka w więzieniach każdego, kto może być zagrożeniem.
  • Społeczeństwo białoruskie nie akceptuje symboli reżimu, nawet osoby z bliskiego otoczenia władzy.
  • „Zaklęta przyjaźń” Łukaszenki i Putina to tylko fasada.
  • Nadzieja na szybkie uwolnienie wszystkich więźniów politycznych, w tym Andrzeja Poczobuta.
  • Moim planem jest dochodzenie sprawiedliwości w sądach USA przeciwko Łukaszence i KGB.
Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Funk & Zeltser v. Belneftekhim: як у ЗША судзяць беларускія дзяржструктуры

Comments Off on Funk & Zeltser v. Belneftekhim: як у ЗША судзяць беларускія дзяржструктуры

У 2014 годзе два грамадзяніна ЗША — Уладлена Функ і Эмануіл Зэльцэр — падалі пазоў у федэральны суд Усходняга акругу Нью-Ёрку супраць канцэрна «Белнафтахім» і яго даччынай кампаніі ў ЗША (Belneftekhim USA, Inc.). Іх абвінавачаньні былі сур’ёзныя: выкраданьне ў трэцяй краіне, гвалтоўнае дастаўленьне ў Беларусь і катаваньні.

Continue reading this entry »Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Перад тым як пачаць — некалькі словаў

Comments Off on Перад тым як пачаць — некалькі словаў

Жыцьцё пасьля турмы — гэта ня толькі свабода. Гэта і адказнасьць.

За тых, хто застаўся. За тых, хто ўжо ніколі не скажа свайго слова. І за тых, хто маўчыць, бо ня мае куды гаварыць.

Сьвятло надзеі

Я вярнуўся ня толькі каб жыць. Я вярнуўся каб дзейнічаць.

У бліжэйшыя тыдні я падзялюся важнай навіной. Гэта ня будзе звычайны пост, ня будзе аналітыка і ня будзе камэнтар. Гэта будзе дзеяньне. Канкрэтнае. Юрыдычнае. Публічнае. І, я спадзяюся, — карыснае.

Пакуль што — толькі гэта. Але калі ты сочыш за маімі справамі — захавай фокус. Калі ты журналіст, актывіст, сябра, ці проста чалавек, які перажывае за Беларусь — наступныя навіны могуць быць і для цябе таксама.

Я не абяцаю перамогі. Але абяцаю, што буду гаварыць — ад свайго імені, і ад імя тых, каму зашылі рот.

Да хуткай сустрэчы.
Юрась Зянковіч

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail
Blue Taste Theme created by Jabox