Archive

АДКРЫТЫ ЗВАРОТ “БЕЛАРУСАЎ ДЗЕЯНЬНЯ” ДА І.ЦЕРЦЕЛЯ

Comments Off on АДКРЫТЫ ЗВАРОТ “БЕЛАРУСАЎ ДЗЕЯНЬНЯ” ДА І.ЦЕРЦЕЛЯ

Так званаму старшыні КГБ генералу Івану Церцелю

Паважаны спадар генерал! (калі дазволіце выкарыстаць гэты зварот у яго фармальным, а не фактычным значэньні)

Блок беларускіх палітычных зьняволеных “Беларусы дзеяньня” выказвае Вам глыбокую ўдзячнасьць, якая пераходзіць у бурныя апладысменты, за ўключэньне нас усіх паіменна ў пералік так званых “экстрэмісцкіх фармаваньняў”. Для многіх з нас гэта далёка ня першая “вышэйшая ўзнагарода” з Вашага боку — і, як і раней, яна будзе ацэненая належным чынам.

Мы разумеем, што ў сытуацыі, калі ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду разглядаецца як пагроза Вашай і Вашага Хазяіна “дзяржаўнай бясьпецы”, азначае, што ўзровень гэтай бясьпекі дасягнуў таго стану, калі яе неабходна абараняць ад самога факту існаваньня грамадзянскай актыўнасьці — нават па-за межамі калючага дроту, якім Вы апаясалі Беларусь.

Разам з тым, Ваш крок дазваляе з незвычайнай яснасьцю апісаць сыстэму, якую Вы прадстаўляеце.

Гаворка ідзе пра сыстэму, у якой:

  • людзі выкарыстоўваюцца як закладнікі — праз палітычныя прысуды, пагрозы сем’ям і выбарачныя рэпрэсіі;
  • бізнэс выкарыстоўваецца як крыніца прымусовага фінансаваньня (у тым ліку на патрэбы, пра якія афіцыйна не прынята гаварыць услых, але пра якія Вам і нам дакладна вядома, як вядомыя Вам і нам юрысдыкцыі, дзе Вы разьмяшчаеце свае гэтыя свае патрэбы бясьпечнай старасьці) праз крымінальны перасьлед, «дойку» ў камерах “амэрыканкі”, прымус да выплатаў мільёнаў даляраў ды іншыя формы эканамічнага шантажу;
  • крымінальныя абвінавачаньні канструююцца не як вынік расследаваньня, а як інструмэнт палітычнага кантролю, уключна з выдумваньнем “змоваў”, маштаб якіх часта не вытрымлівае нават мінімальнай праверкі логікай.
Беларусы дзеяньня - экстрэмісты

Мы маем асабісты досьвед такіх “змоваў” і перасьледу, калі буйная фантазія падмяняе сабой права, а працэдура становіцца дэкарацыяй.

У выніку, структура, якую Вы ўзначальваеце, функцыянуе як мэханізм сыстэмнага запалохваньня і кантролю, у якім гвалт зьяўляецца інструмэнтам, страх — рэсурсам, а людзі — сродкам. З улікам гэтага ўзьнікае натуральнае пытаньне тэрміналёгіі.

Калі Вашая дзейнасьць накіраваная на запалохваньне грамадзтва, і пры гэтым выкарыстоўваецца ўзяцьцё закладнікаў і прымус пад пагрозай, у праве гэта кваліфікуецца як тэрарызм. Як лічыце, ці ня будзе правільным ўжываць гэтае слова для апісаньня таго, чым Вы і Вашыя падначаленыя займаецеся?

Мы пакідаем гэтае пытаньне адкрытым — у тым ліку для юрыдычнай ацэнкі ў судах, якія валодаюць адпаведнай юрысдыкцыяй над Вамі і Вашымі саўдзельнікамі.

Калі ў краіне “экстрэмізмам” прызнаецца ўдзел у выбарах, а “змовы” выдумляюцца ў кабінэтах, каб апраўдаць рэпрэсіі, — праблема не ў грамадзянах. Праблема ў сыстэме, якая трымаецца на страху, закладніках і грошах, выціснутых з уласнага народу. І пытаньне тут ужо не палітычнае, а юрыдычнае: як гэта правільна называецца.

Будзем удзячныя, хаця і не спадзяемся, на адказ ад Вас у пісьмовай форме.

Гэты ліст застаецца адкрытым для далучэньня іншых выбарчых сьпісаў і кандыдатаў, якія падзяляюць выкладзеныя тут ацэнкі.

Без павагі,
Блок беларускіх палітычных зьняволеных
«Беларусы дзеяньня»




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


БУДНІ “АМЭРЫКАНКІ”

Comments Off on БУДНІ “АМЭРЫКАНКІ”

Наконт гісторыі, што распавёў Ігар Лосік у сваім тэлеграм-канале.

Я гэтых дваіх памятаю: на ўсю “амэрыканку” стаялі жахлівыя крыкі. Гэта было ў пачатку гэтага году. І гэта было незвычайна: кагэбэшнікі сябе лічаць элітнай кастай, якая да метадаў сілавога ўзьдзеяньня не апускаецца. А тут – кожную раніцу і кожны вечар крыкі, воплі, ругань, кантралёры (т.зв. “прадольныя”) злыя як чэрці… Такое ўражаньне, што іх на дзень зводзілі ў т.зв. “мяккі пакой” (у падвальным памяшканьні камера, аббітая з усіх бакоў мяккім матэрыялам, які глушыць гукі і не дае сябе траўміраваць), а ўвечары падымалі назад у камеру.

Пад час “келішаў” да нас зайшоў чалавечак, які ведаў падрабязнасьці: сказаў, што гэтыя двое прыехалі зь “мянтоўскага” ізалятара, дзе адзін зь іх забіў чалавека, а другі нібы сьведка. Што гэбэ капае пад мянтоў, і таму іх перавялі на “амэрыканку”, і што справа вельмі сур’ёзная. А прычына крыкаў у тым, што паводзіць яны сябе ня ўмеюць (на “амэрыканцы” свае правілы, што саблюдаюцца жорстка, і ніякія “паняцьці” ці “блатаваньне” там не дапушчальнае), і што іх так ламаюць.

Вытрымалі яны гэты рэжым недзе месяц, потым усё супакоілася, хаця часьцяком здараліся абвастрэньні.

Каб так людзей жорстка трымалі на “амэрыканцы”, я раней – за амаль два гады там праведзеныя – ня тое што ня бачыў, але нават ня чуў ад іншых. Фізычныя ўзьдзеяньні там – вельмі вялікая рэдкасьць; ахоўнікі дзейнічаюць больш псіхалагічна.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Маштаб рэпрэсіяў у Беларусі: даныя з унутраных дакумэнтаў

Comments Off on Маштаб рэпрэсіяў у Беларусі: даныя з унутраных дакумэнтаў

У матэрыялах нашай крымінальнай справы (том XXIII, старонкі 220-224) аказаліся афіцыйныя статыстычныя зьвесткі, якія паказваюць сапраўдны маштаб палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Гэта не зводкі прапаганды, а ўнутраныя даныя сілавых структур.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Сацыялёгія, якую хавае КГБ: як у траўні–чэрвені 2020 году рэальна ацэньвалі Лукашэнку і кандыдатаў

Comments Off on Сацыялёгія, якую хавае КГБ: як у траўні–чэрвені 2020 году рэальна ацэньвалі Лукашэнку і кандыдатаў

Падчас сьледзтва ў нашай крымінальнай справе ў КГБ узьнікла ідэя «даказаць», што Лукашэнка карыстаецца шырокай падтрымкай. Дзеля гэтага яны даслалі запыт у Інстытут сацыялёгіі НАН Беларусі: ці праводзіліся ўвесну-улетку 2020 году апытаньні, вынікі якіх не публікаваліся.

І такія апытаньні знайшліся. У матэрыялах справы зьявіўся цікавы дакумант (том справы XXIII, старонкі 226-229), на якія журналісты не зьвярнулі тады ўвагі — хаця іх зьмест сьведчыць аб зусім іншай карціне, чым афіцыйная прапаганда.

Continue reading this entry »


Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Blue Taste Theme created by Jabox