Archive

У ПРАЦЯГ ТЭМЫ ПРА ФІНАНСАВУЮ ЭТЫКУ

Comments Off on У ПРАЦЯГ ТЭМЫ ПРА ФІНАНСАВУЮ ЭТЫКУ

Тыдзень таму я напісаў пра тое, што лічу важным абмеркаваць адкрыта: ці этычна зьбіраць грошы на грамадзкую і палітычную дзейнасьць у эміграцыі ў людзей, якія самі знаходзяцца ў нестабільным становішчы. Той допіс выклікаў шмат рэакцый — падтрымкі, крытыкі, эмоцый. І гэта нармальна. Значыць, тэма сапраўды закранае.

У перадачы Радыё «Свабода» я меў магчымасьць больш спакойна і падрабязна растлумачыць сваю пазыцыю.

Хачу яшчэ раз падкрэсьліць галоўнае: гаворка не пра асобаў і не пра чыйсьці маральны статус. Гаворка пра мадэль. Я не супраць салідарнасьці і не супраць данатаў як такіх. Я за тое, каб яны мелі празрыстую мэту, разумны бюджэт і адказ на пытаньне: калі і як праект стане самадастатковым.

Беларуская эміграцыя — гэта не багатая дыяспара. Гэта людзі, якія страцілі краіну, маёмасьць, стабільнасьць і часта — бясьпеку сваіх блізкіх. У такой сытуацыі кожны збор — гэта ня проста “добрая справа”, а маральны выбар. Я перакананы ў тым, што салідарнасьць павінна быць інструмэнтам умацаваньня людзей, а не фарматам пастаяннай залежнасьці.

    Кожны, безумоўна, сам вырашае, каму і на што ахвяраваць. Але права задаваць пытаньні пра эфэктыўнасьць і адказнасьць — гэта таксама частка дарослага грамадзтва.

    Ніжэй — поўная размова.




    Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


    ДАКУМАНТЫ ДЛЯ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ

    Comments Off on ДАКУМАНТЫ ДЛЯ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ

    За апошнія паўгады з турмаў у Беларусі выйшлі каля 150 палітвязьняў, сярод якіх ёсьць знакавыя фігуры: Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Аляксандар Фядута, Павал Севярынец, Уладзімер Мацкевіч і іншыя. Гэта стала магчымым дзякуючы складаным і часта нябачным дыпляматычным намаганьням, у тым ліку з боку Злучаных Штатаў — па ініцыятыве прэзыдэнта Дональда Трампа і ў асобе сьпецпасланьніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.

    Але вызваленьне — гэта не фінал.

    Continue reading this entry »


    Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


    🎥 Запіс эфіру на «Белсаце»

    Comments Off on 🎥 Запіс эфіру на «Белсаце»

    Сёньня я быў у эфіры «Белсату» і мы закранулі некалькі важных тэмаў, якія цяпер на слыху.

    Па-першае, пагаварылі пра перамовы паміж ЗША і Расеяй — як выглядае афіцыйная пазыцыя Вашынгтону і што адбываецца кулюарна.

    Другая тэма — каналы дыялёгу ЗША з Беларусьсю. Гэтае пытаньне пакуль выглядае складаным, але магчымасьці ўсё ж ёсьць.

    Асобна спыніліся на тым, як працуе рэпрэсіўны апарат у Беларусі. Турма зьмяняе людзей — і я расказаў і пра свой досьвед, і пра гісторыі іншых вядомых палітвязьняў. Гэтая тэма балючая, але яна мусіць гучаць.

    І, нарэшце, мы абмеркавалі мэханізмы міжнароднай адказнасьці. Рэжым і ягоныя функцыянэры ня могуць спадзявацца, што за злачынствы ня прыйдзецца адказваць.

    📌 Асноўны пасыл, які я хацеў данесьці: Беларусь застаецца часткай міжнароднай праблемы, і адказнасьць за рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека будзе непазьбежнай.

    👉 Глядзіце поўны запіс эфіру тут:




    Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


    Blue Taste Theme created by Jabox