Archive

О мультикультурализме и европейской толерантности

Comments Off on О мультикультурализме и европейской толерантности

Послевоенная Европа всегда страдала и продолжает страдать комплексом неполноценности по отношению к Америке. Европа столько раз скатывалась в кровавые войны, а Америка столько раз вынуждена была приходить, чтобы разнять европейцев и не дать им поубивать друг друга окончательно, что после войны в Европе сложился культ Америки как страны, где все правильно, и с которой нужно во всем без исключения брать пример.

Хорошего в Америке действительно много, и этому не грех поучиться, в том числе нам, беларусам. Например, низкие налоги, и, что за этим идет, низкие социальные гарантии, в результате чего в Америке большинство людей экономически стимулированы работать (я сейчас не говорю о гадюшниках вроде Гарлема в Нью-Йорке или целого Детройта — для анализа причин этих явлений нужно уйти далеко в сторону от темы).

Большинство современных новоевропейских ценностей родом из-за океана. С той только разницей, что Европа их своеобразно переосмысливает, добавляет долю нездорового маразма, а потом пытается их всем — в том числе Америке — навязывать как истину в последней инстанции. Continue reading this entry »




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Беларусы хочуць пераменаў? Ня веру! Іх усё задавальняе

Comments Off on Беларусы хочуць пераменаў? Ня веру! Іх усё задавальняе

Калі я чую чарговыя енкі сваіх землякоў пра тое, як цяжка жывецца ў Беларусі, мне не шкада іх, бо іх саміх усё задавальняе, нават калі яны кажуць адваротнае.

Беларусы прызвычаіліся быць халопамі ў пана, і спадзяюцца, што вось-вось прыдзе чарговы пан, які зробіць ім заробак па 1000 даляраў на брата, прывязе па паўкабаны і па мяху бульбы кожнаму, а потым яшчэ паднясе чарку. Пры гэтым яны будуць яго паслухмяна слухацца, але ў душы не любіць і ганіць.

Вы ня згодныя з гэтым?

Тады адкажыце, калі ласка, на наступныя пытаньні:

– Калі вы прадпрымальнік, якога ўлада ў гэтыя дні даводзіць да руіны патрабаваньнямі сэртыфікацыі, то чаму вы ня выйшлі на пратэст? Не далей як сёньня ў Баранавічах з больш як тысячы пакрыўджаных уладай прадпрымальнікаў на пратэст выйшла роўна 5 (!) чалавек.

– Калі вы не задаволеныя памерам сваёй заработнай платы, то чаму вы не патрабуеце ад свайго начальства большага заробка? А калі патрабуеце, а яно не рэагуе, чаму не паклалі на стол заяву пра звальненьне? Чаму не шукаеце іншай працы?

– Калі вы абураецеся фальсіфікацыямі на апошніх выбарах, то чаму вы не пайшлі ў назіраньне? Або чаму хаця б не ахвяравалі свае грошы тым, хто туды пайшоў?

– Калі вы хочаце ў Беларусі свабоды і дэмакратыі (як у Эўропе), то колькі грошаў вы ўнесьлі ў выбарчы фонд дэмакратычнага кандыдата? А колькі грошаў перадалі адной з дэмакратычных палітычных партыяў?

Дарослыя людзі самастойна аплочваюць свае выдаткі, у тым ліку выдаткі на новы ўрад, які будзе задавальняць іх патрэбы. А пакуль абсалютная большасьць беларускіх грамадзянаў паводзіць сябе як дзеці: ім хочацца новую цацку (свабоду, дэмакратыю, дабрабыт, бязвізавы рух па ўсім сьвеце – патрэбнае падкрэсьліць), і яны, як капрызны дзіцёнак, прад’яўляюць прэтэнзіі да ўсіх, хто, па іх меркаваньню, павінен ім гэта даць — дэмакраты, грамадзкія лідары, кіраўніцтва дзяржавы, ды г.д.

Тыя беларусы, якія хочуць зьменаў у краіне, павінныя праяўляць больш грамадзянскай актыўнасьці. Калі гэтага ня будзе, то сёньняшняя — скажам наўпрост, не самая кампетэнтная — улада будзе кіраваць намі яшчэ вельмі доўга. Аж да таго часу, пакуль беларусы ня вырастуць зь дзіцячых штонікаў і ня стануцца самастойнымі дарослымі людзьмі.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Blue Taste Theme created by Jabox