?>

Archive

«Суд супраць КДБ і Лукашэнкі — неўнікальная справа, якая адкрывае праўду»

Comments Off on «Суд супраць КДБ і Лукашэнкі — неўнікальная справа, якая адкрывае праўду»

У новым інтэрвію для канала Nexta Plus я распавёў пра свой шлях праз выкраданьне, турмы і суды Лукашэнкі, пра тое, як у 2021 годзе мяне падманам вывезьлі з Масквы і ўтрымлівалі ў ізалятарах КДБ, дзе я правёў сотні дзён у ШІЗА і на галадоўках.

Асноўныя тэмы размовы:

  • Мае ўмовы ўтрымання: больш за 200 сутак у карцэры, амаль 100 дзён галадовак, у тым ліку адна — 57 дзён бесперапынна. Гэта былі маральныя і фізычныя катаваньні, але яны ня зламалі мяне.
  • Роля рэжыму Лукашэнкі: улады выкарыстоўваюць палітвязьняў як «тавар» — вызваляюць толькі пад ціск і за «адэкватную цану». Сапраўднае вызваленьне магчыма толькі праз міжнародны ціск.
  • Псыхалягічны партрэт Лукашэнкі: паводле незалежных экспэртаў, ён будзе трымацца за ўладу нават цаной жыцьця апошняга беларуса. Ягоная ўлада — гэта бесперапынная помста і страх страты кантролю.
  • Будучыня Беларусі: пасьля рэжыму нас чакае складаны пераходны этап. Неабходна часовае ўрад і канстытуцыя, каб прадухіліць хаос. Беларускія эканамічныя магчымасьці вялікія — за 20–25 гадоў краіна можа выйсьці на ўзровень Нямеччыны, калі будзе воля і рэформы.
  • Люстрацыя і адказнасьць: я падрыхтаваў праект закону аб люстрацыі. Ён прадугледжвае пазбаўленьне вінаватых у рэпрэсіях права займаць дзяржаўныя пасады і абавязак кампэнсаваць ахвярам страты.

🎥 Поўнае інтэрвію можна паглядзець тут:

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

⚖️ На «Белсаце» ў жывым эфіры

Comments Off on ⚖️ На «Белсаце» ў жывым эфіры

У апошнім эфіры «Белсату» гаворка закранула і маю ініцыятыву. Я распавёў пра тое, што збіраюся прыцягнуць беларускі КДБ да адказнасьці праз амэрыканскае правасудзьдзе. Гэта важны крок, бо сыстэмныя рэпрэсіі і злачынствы павінны мець канкрэтныя прававыя наступствы.

Мы падрабязна абмеркавалі, якія мэханізмы магчымыя, як міжнароднае і амэрыканскае заканадаўства можа быць ужытае супраць арганізатараў і выканаўцаў рэпрэсіяў. Гэта ня толькі пра справядлівасьць, але і пра сыгнал: недатыкальных няма.

📌 Асноўная думка, якую я хацеў данесьці: адказнасьць за катаваньні і палітычныя перасьледы — непазьбежная, нават калі злачынствы здзяйсьняюцца ў Беларусі.

👉 Запіс эфіру можна паглядзець на сайце «Белсату»:

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Маё інтэрвію на «Эўрапейскім радыё»

Comments Off on Маё інтэрвію на «Эўрапейскім радыё»

У эфіры «Эўрарадыё» я падзяліўся сваёй гісторыяй — ад катаваньняў у турмах Лукашэнкі да планаў прыцягнуць рэжым да адказнасьці праз суд у ЗША.

Мы абмеркавалі:

  • як адбываліся перамовы вакол майго вызваленьня і якую ролю ў гэтым адыгрывалі ЗША;
  • што я бачыў і перажыў у ізалятарах і калоніях, у тым ліку практыкі катаваньняў і маральнага ціску;
  • чаму нават «супрацоўніцтва са сьледзтвам» не ратуе ў Беларусі і як працуе механізм падману ў судах;
  • як я пляную выкарыстаць амэрыканскую прававую сыстэму (FSIA, TVPA) для судовага перасьледу КДБ і беларускіх чыноўнікаў, і што гэта можа даць ахвярам рэжыму;
  • чаму важна ствараць калектыўныя іскі (class action) і шукаць кампэнсацыі для ўсіх пацярпелых.

Гэта не толькі пра маю асабістую гісторыю — гэта пра магчымасьць для ўсіх беларусаў патрабаваць справядлівасьці.

🎥 Глядзіце відэа перадачы на канале «Эўрапейскага радыё» і далучайцеся да абмеркаваньня.

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

🎥 Запіс эфіру на «Белсаце»

Comments Off on 🎥 Запіс эфіру на «Белсаце»

Сёньня я быў у эфіры «Белсату» і мы закранулі некалькі важных тэмаў, якія цяпер на слыху.

Па-першае, пагаварылі пра перамовы паміж ЗША і Расеяй — як выглядае афіцыйная пазыцыя Вашынгтону і што адбываецца кулюарна.

Другая тэма — каналы дыялёгу ЗША з Беларусьсю. Гэтае пытаньне пакуль выглядае складаным, але магчымасьці ўсё ж ёсьць.

Асобна спыніліся на тым, як працуе рэпрэсіўны апарат у Беларусі. Турма зьмяняе людзей — і я расказаў і пра свой досьвед, і пра гісторыі іншых вядомых палітвязьняў. Гэтая тэма балючая, але яна мусіць гучаць.

І, нарэшце, мы абмеркавалі мэханізмы міжнароднай адказнасьці. Рэжым і ягоныя функцыянэры ня могуць спадзявацца, што за злачынствы ня прыйдзецца адказваць.

📌 Асноўны пасыл, які я хацеў данесьці: Беларусь застаецца часткай міжнароднай праблемы, і адказнасьць за рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека будзе непазьбежнай.

👉 Глядзіце поўны запіс эфіру тут:

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Гэта не “пакаяньне”. Гэта паказаньні пад прымусам — і мая спроба застацца сабой.

Comments Off on Гэта не “пакаяньне”. Гэта паказаньні пад прымусам — і мая спроба застацца сабой.

📅 Сёньня спаўняецца роўна 3 гады з пачатку судовага працэсу ў Менску, і 3 месяцы з таго моманту, як я вярнуўся на волю.

3 гады таму, у жніўні 2022, я сядзеў у клетцы. Але нават там — сказаў тое, што мог сказаць. Сказаў годна, хоць і пад кантролем КДБ. Я сказаў пра сваіх сяброў, пра веру ў справядлівасьць, і пра тое, што ўлада не павінна быць мэтай сама па сабе.

3 месяцы таму, у красавіку 2025, я ступіў на зямлю ЗША. І цяпер сам вырашаю, што сказаць і калі. І вось зараз — час паказаць, што я сказаў тады.

3 гады таму — у клетцы.
3 месяцы як вольны.
Я сам цяпер распавяду, што адбывалася насамрэч.
3 гады таму — у клетцы.
3 месяцы як вольны.
Я сам цяпер распавяду, што адбывалася насамрэч.

🧾 У гэтым допісе — поўны тэкст майго выступу ў судзе, паказаньні Кастусёва і Фядуты, усе супярэчнасьці, усе падвойныя сэнсы. Гэта не споведзь. Гэта nolo contendere. Гэта не “пакаяньне” — гэта дакумэнт, у якім я зрабіў столькі, колькі дазваляла абстаноўка.

📖 Прачытайце. Хто ведае, можа калісьці гэта зачытваюць у Гаазе.

👉 Поўны тэкст паказаньняў — тут.

✊ Калі верыш, што нават пад ціскам можна застацца сабой — зрабі рэпост. Сьведчаньне — гэта ўжо змаганьне.

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Перад тым як пачаць — некалькі словаў

Comments Off on Перад тым як пачаць — некалькі словаў

Жыцьцё пасьля турмы — гэта ня толькі свабода. Гэта і адказнасьць.

За тых, хто застаўся. За тых, хто ўжо ніколі не скажа свайго слова. І за тых, хто маўчыць, бо ня мае куды гаварыць.

Сьвятло надзеі

Я вярнуўся ня толькі каб жыць. Я вярнуўся каб дзейнічаць.

У бліжэйшыя тыдні я падзялюся важнай навіной. Гэта ня будзе звычайны пост, ня будзе аналітыка і ня будзе камэнтар. Гэта будзе дзеяньне. Канкрэтнае. Юрыдычнае. Публічнае. І, я спадзяюся, — карыснае.

Пакуль што — толькі гэта. Але калі ты сочыш за маімі справамі — захавай фокус. Калі ты журналіст, актывіст, сябра, ці проста чалавек, які перажывае за Беларусь — наступныя навіны могуць быць і для цябе таксама.

Я не абяцаю перамогі. Але абяцаю, што буду гаварыць — ад свайго імені, і ад імя тых, каму зашылі рот.

Да хуткай сустрэчы.
Юрась Зянковіч

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail
Blue Taste Theme created by Jabox