?>

Archive

📰 Фэйкі, клікбэйт і зомбі-аўдыторыя

Comments Off on 📰 Фэйкі, клікбэйт і зомбі-аўдыторыя

Штодня на нас абвальваецца паток інфармацыі: загалоўкі крычаць «Трамп — гэта Гітлер!», «санкцыі зьнялі!», «сьвет абрынецца заўтра!». Большасьць нават не дачытае да сярэдзіны тэксту — хапае першыя радкі і бяжыць крычаць у сацсеткі. А там ужо чакае чарговая порцыя «праўды», створанай альбо прапагандай, альбо штучным інтэлектам.

З Аленай Прыгавай мы паспрабавалі разабрацца: як жыць чалавеку ў сьвеце, дзе вобраз ворага робяць з Трампа, а ў Беларусі нават дазвол на закупку запчастак для «Белавія» абвяшчаюць як «перамогу над санкцыямі». Мы гаварылі пра тое, што фэйкі і паўпраўда зьяўляюцца зброяй, якая разбурае ня толькі палітычныя сыстэмы, але і чалавечую мараль.

Я распавёў пра ўласны досьвед — як я сам стаў закладнікам і як свабоду мне вярнула адміністрацыя Трампа. Мы параўналі, што цяжэй: лукашэнкаўскае бязглуздасьць, дзе справядлівасьці проста няма, ці заходні інфармацыйны хаос, дзе яна губляецца ў шуме загалоўкаў.

Гаварылі і пра больш балючае: пра сьмерць Чарлі Кірка, пра танцы на костках, пра тое, як нянавісьць сталася нормай. Пра тое, як лёгка з «суперніка» зрабіць «фашыста» і як гэта адкрывае шлях да рэальнага гвалту.

Урэшце, гэта размова ня толькі пра Амэрыку, Трампа ці Беларусь. Гэта пра кожнага з нас: як захаваць розум і мараль у час, калі табе прапануюць быць то катам, то ахвярай, то часткай крыўдлівай юрбы.

📺 Паглядзіце нашу размову на «Кантынэнце». Гэта ня проста дыскусія — гэта спроба вярнуць чалавечае аблічча ў эпоху фэйкаў.

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Беларуская справа ў польскім выданьні: маё інтэрвію Dziennik Gazeta Prawna

Comments Off on Беларуская справа ў польскім выданьні: маё інтэрвію Dziennik Gazeta Prawna

Справа супраць КДБ і Лукашэнкі ўсё часьцей выходзіць на міжнародны ўзровень. Цяпер — у Польшчы. У weekend-ўкладаньні Dziennik Gazeta Prawna выйшаў мой вялікі артыкул-інтэрвію пра судовы пазоў на 35 мільёнаў даляраў.

👉 Чаму гэта важна?

  • Польская аўдыторыя: DGP чытаюць палітыкі, бізнэс і журналісты — гэта не таблоід, а сур’ёзнае аналітычнае выданьне.
  • Тэма Беларусь = міжнародная праблема: катаваньні і палітычныя рэпрэсіі больш не ўспрымаюцца як «унутраная справа».
  • Прэцэдэнт у ЗША: я расказваю, як працуюць законы FSIA і TVPA, і чаму гэта першы крок да юрыдычнай адказнасьці Лукашэнкі і ягонай структуры.

✊ Гэтае інтэрвію — ня толькі пра маю асабістую гісторыю, але і пра сотні іншых. Гаворка пра тое, што дыктатура ня мае імунітэту ад праўды і закону.

📖 Прачытайце поўны тэкст тут:

Інтэрвію ў Dziennik Gazeta Prawna

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail
Blue Taste Theme created by Jabox