Артыкул

Стукачы і здраднікі

2 хв чытаньня
Facebooktwitterredditpinterestlinkedintumblrmail
Telegram


Вось з гэтага чату (гл.унізе) з адным вядомым украінскім адвакатам пачаліся мае прыгоды з “вайсковым пераваротам”.

Чалавек імем Жэня ў крымінальнай справе фігураваў як КРУКОВІЧ Яўген Пятровіч, 01.09.1987 году. Ён даў паказаньні на папярэднім сьледзтве, а ў суд не зьявіўся, сказаўшы, што знаходзіцца за мяжой. Суд прыняў гэтае тлумачэньне, і нашыя хадайніцтвы пра заслухоўваньні яго ў судзе адвёў.

На сьледзтве Жэня сказаў наступнае:

… **** Сергей (прозьвішча выкрэсьлена мною — ЮЗ) предложил мне познакомиться с гражданином Республики Беларусь, при это сообщил, что этот человек хорошо разбирается в политике… В ходе разговора ***** Сергей попросил у меня разрешения дать ему мой номер телефона для возможного общения, обмена мнениями. Я сказал, что я не против

том VIII, стар.128 крымінальнай справы

У далейшым ён сказаў, што

я спрашивал у различных своих знакомых контакты военнослужащих ВС Республики Беларусь. Спрашивая, я давал им контакты Юрия (т.е. Юрася Зянковича — ЮЗ). Точно кому я сообщал контакты Юрия, я не помню, поскольку не преследовал прямых целей, я спрашивал и давал его контакты при случае. … Лично у меня знакомых среди военнослужащих нет.

там жа, старонка 130

Ацаніце самі шчырасьць адказаў Жэні, які даў мой кантакт афіцэру Генштаба РБ, які пры нагодзе падпрацоўваў стукачом у ГБ. Ягоную гісторыю я распавяду пазьней.

Але кім жа быў Жэня? Выйшаўшы на волю, я знайшоў яго за 5 хвілінаў. Ён нават нумар свой не памяняў. Знаёмьцеся: стукач ГБ, а па сумяшчальніцтву падпалкоўнік унутранай службы, з’яўляецца памочнікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і прэс‑сакратаром МЧС Республики Беларусь. Ягонае сапраўднае імя — БАРАНОЎСКІ Яўген Уладзіміравіч, 15.02.1987. Да прызначэньня на сёньняшнюю пасаду, тобок па стане на жнівень 2020 году ён працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва МЧС, і ў АБСЭ ніколі ня быў штатным працаўніком, як сцьвярджае ўкраінскі адвакат Сяргей *******.

Высновы?

P.S. У наступнай серыі распавяду пра гэбэшнага стукача, які ўзяўся ад імя ГБ “арганізоўваць” “пераварот”.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Юрась Зянковіч

Пра аўтара

Юрась Зянковіч

Пішу пра палітыку, права і Беларусь. Тут сабраныя артыкулы, дакумэнты, выступы і асабісты архіў.

Пра мяне