У матэрыялах нашай крымінальнай справы (том XXIII, старонкі 220-224) аказаліся афіцыйныя статыстычныя зьвесткі, якія паказваюць сапраўдны маштаб палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Гэта не зводкі прапаганды, а ўнутраныя даныя сілавых структур.
📅 Перыяд: 20 красавіка 2020 — 13 сьнежня 2021
📊 Адміністрацыйныя артыкулы (скарочана)
- Арт. 23.34 КпАП — 25 295 чалавек
- Арт. 24.23 КпАП — 532 чалавекі
⚖️ Крымінальныя артыкулы (усяго — 1 435 чалавек). У тым ліку:
- Арт. 293 («Масавыя беспарадкі») — 320
- Арт. 339 («Хуліганства») — 130
- Арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак») — 288
- Арт. 364 («Гвалт або пагроза ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі») — 149
- Арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») — 207
- Арт. 357 («Змова або іншыя дзеяньні з мэтай захопу ўлады») — 3
🔒 Агулам за ўвесь пэрыяд затрымана — 39 933 чалавекі
Гэтыя даныя паказваюць, што перасьлед закрануў дзесяткі тысячаў людзей па ўсёй краіне — незалежна ад прафэсіі, узросту ці месца жыхарства. Рэпрэсіі былі сыстэмнымі і мэтанакіраванымі, а іх мэта — застрашыць і падпарадкаваць грамадзтва.
