?>

Гэта не “пакаяньне”. Гэта паказаньні пад прымусам — і мая спроба застацца сабой.

By Юрась ЗянковічComments Off on Гэта не “пакаяньне”. Гэта паказаньні пад прымусам — і мая спроба застацца сабой.
Facebooktwitterredditpinterestlinkedintumblrmail

📅 Сёньня спаўняецца роўна 3 гады з пачатку судовага працэсу ў Менску, і 3 месяцы з таго моманту, як я вярнуўся на волю.

3 гады таму, у жніўні 2022, я сядзеў у клетцы. Але нават там — сказаў тое, што мог сказаць. Сказаў годна, хоць і пад кантролем КДБ. Я сказаў пра сваіх сяброў, пра веру ў справядлівасьць, і пра тое, што ўлада не павінна быць мэтай сама па сабе.

3 месяцы таму, у красавіку 2025, я ступіў на зямлю ЗША. І цяпер сам вырашаю, што сказаць і калі. І вось зараз — час паказаць, што я сказаў тады.

3 гады таму — у клетцы.
3 месяцы як вольны.
Я сам цяпер распавяду, што адбывалася насамрэч.
3 гады таму — у клетцы.
3 месяцы як вольны.
Я сам цяпер распавяду, што адбывалася насамрэч.

🧾 У гэтым допісе — поўны тэкст майго выступу ў судзе, паказаньні Кастусёва і Фядуты, усе супярэчнасьці, усе падвойныя сэнсы. Гэта не споведзь. Гэта nolo contendere. Гэта не “пакаяньне” — гэта дакумэнт, у якім я зрабіў столькі, колькі дазваляла абстаноўка.

📖 Прачытайце. Хто ведае, можа калісьці гэта зачытваюць у Гаазе.

👉 Поўны тэкст паказаньняў — тут.

✊ Калі верыш, што нават пад ціскам можна застацца сабой — зрабі рэпост. Сьведчаньне — гэта ўжо змаганьне.

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail
Афіцыйна, Пра асабістае і бягучае..., Сучаснасьць Беларусі, Юрыдычныя замарочкі
Blue Taste Theme created by Jabox