Выйшла маю інтэрв’ю Насце Роўдзе для Нашай Нівы. Дзякуй вялікі за магчымасьць падзяліцца маёй гісторыяй.
Герой новага выпуску ТОК — Юрась Зянковіч, юрыст і апазіцыйны палітык, які воляй лёсу стаў на чале змовы супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе. Юрася разам з палітолагам Аляксандрам Фядутам схапілі пасля размовы ў рэстаране з падстаўнымі сілавікамі, якія рабілі выгляд, што рыхтуюць дзяржаўны пераварот. «Юрась, па-мойму, гэта сур’ёзныя хлопцы, з імі можна мець справу», — сказаў на выхадзе з рэстарана Фядута. Хутка іх абаіх спакавалі і вывезлі ў Беларусь. Фядута цяпер працягвае адбываць прызначаны па гэтай справе 10-гадовы тэрмін. Зянковічу пашанцавала больш: яго ад пачатку рыхтавалі на абмен, які адбыўся ў красавіку 2025-га. Пра тое, як планавалася змова, хто быў уцягнуты, як дзейнічала КДБ і што ўваходзіла ў здзелку, — у вялікай размове ТОК. Хіба ўпершыню Юрась Зянковіч распавядае гэтую неверагодную гісторыю ад пачатку да канца.