Сёньня атрымаў пацьверджаньне: набытыя за грошы Belarusian Democracy Institute, які я ўзначальваю, 13 мультыварак перададзеныя вызваленым у апошняй групе палітвязьняў у Варшаве.
Акрамя гэтага, на пастаяннай аснове перадаю вітаміны, а таксама аплачваю рахункі іншых палітвязьняў і іх сем’яў — праз асабістыя кантакты, без публічнага шуму.
Гэта, уласна, і ёсьць адказ на папрокі пра “клянчыш грошы” і “адсправаздачся, куды патраціў $60”.
За паўгады праз Facebook сабрана менш за $100. Патрачана ўжо некалькі тысячаў. Розьніцу, як і раней, пакрываю з уласнай кішэні.
Без геройства. Проста салідарнасьць там, дзе яна сапраўды патрэбная.
