Сатыра

Навіна дня

1 хв чытаньня
Facebooktwitterredditpinterestlinkedintumblrmail
Telegram


Рэжым, які практыкуе тэрарызм і закладніцтва, працягвае ўпэўнена рухацца да новых вяршыняў гэбэшнай статыстыкі.

На сёньняшні дзень я ўжо:

✅ чатырохкратны «экстрэміст»;
✅ аднакратны «тэрарыст»;
✅ палітычны зьняволены;
✅ «няправільны грамадзянін» паводле тэрарыстаў з вуліцы Камсамольскай у Менску.

Калі так пойдзе далей, хутка давядзецца выпускаць юбілейную сэрыю: «Зянковіч. Калекцыйнае выданьне».

Увогуле гэта вельмі паказальная палітыка: калі ня можаш нічога зрабіць, бо рукі замалыя, то хаця б «экстрэмістам» абвесьці праціўніка. Калі гэтага недастаткова, дадаюць «тэрарыста». Потым яшчэ раз «экстрэміста». Потым яшчэ. Потым яшчэ. Паўтарэньне, відаць, павінна замяніць сілу.

Так што чакаю наступных дзяржаўных узнагародаў. Да «пяціразовага экстрэміста» засталося ўжо няшмат.

Калекцыя папаўняецца.

Зрэшты, колькі вяровачцы ні віцца, канец вядомы. На лаве падсудных гэтым разам будуць не іхныя закладнікі, а самі крамлёўскія марыянеткі Лукашэнкі, усё бандыцкае сямейства, разам з лысым чортам Церцелем і пузатым дэгенератам Хрэніным.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Юрась Зянковіч

Пра аўтара

Юрась Зянковіч

Пішу пра палітыку, права і Беларусь. Тут сабраныя артыкулы, дакумэнты, выступы і асабісты архіў.

Пра мяне