?>

Archive

Што значыць парушэньне дасудовай дамовы

Comments Off on Што значыць парушэньне дасудовай дамовы

🧾 У 2022 годзе я пайшоў на дасудовую дамову. Не таму, што я вінаваты. А таму, што абяцалі: 6 гадоў — максымум. Працэс хуткі, умовы ясныя, двое выйдуць з клеткі ў зале суда, а Рыгора Кастусёва адправяць лячыцца.

📉 Але дзяржава сваё слова парушыла. Суд даў 11 гадоў. Амаль удвая больш.

📌 Гэта ня проста подласьць. Гэта — юрыдычнае паняцьце. Яно называецца breach of statutory promise. Парушэньне гарантыі, якую дала дзяржава падчас дасудовай дамовы.

📚 Ва ўсіх цывілізаваных краінах гэта:
– падстава для іску;
– парушэньне права на справядлівы суд;
– дыскрэдытацыя юрыдычнай сыстэмы.

⚖️ Менавіта гэта мы цяпер і паказваем: што дзяржава не трымае нават тых правілаў, якія сама прапісала. І што такія дзеяньні — парушэньне правоў чалавека.

✊ Публікацыя маіх паказаньняў — гэта ня толькі маральны акт. Гэта частка будучага іску. Працяг будзе ўжо ў бліжэйшыя дні.

👉 Поўны тэкст паказаньняў — тут.

👉 Тут — поўны тэкст прысуду.

👉 А тут яшчэ нешта цікавае. Журналістаў наконт гэтага дакуманта прашу пакуль мяне не турбаваць, бо я ўсё адно недасяжны. Падрабязнасьці чакайце на наступным тыдні.

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Што такое nolo contendere і чаму я яго ўжыў

Comments Off on Што такое nolo contendere і чаму я яго ўжыў

⚖️ У сваіх паказаньнях я сказаў, што прызнаю абвінавачаньне — але толькі ў рамках дасудовай дамовы. Гэта форма, вядомая як nolo contendere.

📚 Nolo contendere у перакладзе з лаціны — “не спрачаюся”. У ЗША гэта азначае: чалавек не аспрэчвае абвінавачаньне, але і не прызнае сябе вінаватым.

🔐 У грамадзянскім працэсе такія паказаньні ня могуць быць выкарыстаныя супраць цябе. Бо гэта — не прызнаньне віны, а юрыдычны кампраміс, часта пад ціскам ці пагрозай горшага.

👁 У маім выпадку — гэта была спроба захаваць магчымасьць абараняць іншых. У тым ліку — суседзяў у клетцы. І нават тых людзей на волі, хто пазьней ад мяне адмахнуўся.

Я не прызнаваў, што рабіў нешта злачыннае. Я толькі сказаў: “Добра. Не спрачаюся. Давайце скончым гэты фарс. І адпусьціце Рыгора і Вольгу.”

🎯 Калі вас цікавіць, як гэта выглядае — чытайце мой тэкст паказаньняў. Пад прымусам, але згодна з маёй воляй.

👉 Поўны тэкст — тут.

👉 А тут — вынік працэсу, поўны тэкст прысуду. Наколькі я ведаю, публікуецца ўпершыню.

Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail

Жоўтая бірка

Comments Off on Жоўтая бірка

— Вы ня падкажыце, дзе можна разжыцца жоўтай біркай? — ветліва спытаў малады чалавек, які яшчэ нядаўна працаваў у ІТ-кампаніі ў Парку высокіх тэхналогіяў і лічыўся там экспертам па гульнях-“стралялках”.

— Прабачце, а вы хто? — насцярожана спытаўся зонаўскі “кум”.

— Дык я ж ужо два разы быў затрыманы на пікеце, адзін раз мяне аблаяў матам сьледчы на допыце… А яшчэ я неаднаразова лайкаў Ціханоўскую. Думаю, я заслужыў на такі знак?

— Ааа, дык вы добраахвотнік. Ну што ж, падпісвайце тут, тут і тут. Зараз атрымаеце бірку. Але ведайце: назад ужо нельга. У вашай асабовай справе цяпер будзе адпаведная адзнака.

Ён узяў жоўты аркуш паперы і засунуў у друкарку. Потым акуратна нажніцамі выразаў простакутнік і заламінаваў яго, пасьля чаго прылепіў да грудзяў прасіцеля. Там былі: фотка без валасоў (цяпер модна — “турэмны лук”), артыкулы (130-3, 289, 361, 361-3 і 369), тэрмін — “10 гадоў”

— Існуе магчымасьць героізацыі, — сказаў “кум”. — Можаце атрымаць дадатковы тэрмін па 411-м артыкуле. Бонусам.

Усьміхнуўшыся ўласнаму жарту, “кум” на асабовую справу прасіцеля ляпнуў штамп: “спрычынены да злачынства дзяржаўнай важнасьці”. І маркерам правёў чырвоную паласу па дыяганалі вокладкі.

— Цяпер парадак, — задаволена рухкнуў “кум”.

— І што цяпер будзе? — спытаў хлопец.

— Цяпер вы — грамадзянін катэгорыі “патэнцыйна небясьпечны для стабільнасьці”. Вам нельга нідзе працаваць, апроч прыборкі двароў. А яшчэ вас нельга наймаць на дзяржаўную працу, абслугоўваць у цырульні і ўзгадваць у навінах. Але праз гэта вас абавязкова заўважаць усе, хто яшчэ думае, што ім нічога ня будзе. На вашых грудзях цяпер маркер, як у тых, хто некалі насіў зорку Давіда. Толькі рэлігія тут іншая: наіўная вера ў закон пры дыктатуры. Вас ня можна не заўважыць.

— А можна… чырвоную?

— Гэта пазьней. Калі заслужыце. Чырвоную даюць толькі анархістам. У вас усё яшчэ наперадзе. Ідзіце вывучайце працы Пляханава.

Continue reading this entry »Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail
Blue Taste Theme created by Jabox