Archive

ДЭБАТЫ НА ЭЎРАРАДЫЁ: ПРА ШТО БЫЛА РАЗМОВА

Comments Off on ДЭБАТЫ НА ЭЎРАРАДЫЁ: ПРА ШТО БЫЛА РАЗМОВА

Учора прайшлі дэбаты на Еўрарадыё паміж мной і прадстаўніком спісу «Закон і правапарадак» Станіславам Лупаносавым. Відэа — ніжэй. Але перад тым як вы яго паглядзіце, хачу коратка растлумачыць, пра што там была размова на самой справе.

Бо гэта былі не проста «выбарчыя дэбаты».

Пра галоўнае

Я спрабаваў данесьці вельмі простую думку: у Беларусі няма праблемы з адсутнасьцю закону і парадку. Праблема ў тым, што гэты “парадак” пабудаваны на страху і закладніцтве.

Людзей садзяць. Іх выкарыстоўваюць як закладнікаў. Іх сем’і і бізнэс шантажуюць. І пакуль гэты мэханізм працуе — нічога не зьменіцца.

Чым мы адрозьніваемся

На гэтых выбарах шмат хто кажа “за ўсё добрае”. Я прапаную трохі іншы падыход: менш словаў — больш мэханізмаў.

Канкрэтна:

  • грамадзянска-прававы ціск — праз суды і юрысдыкцыі ў розных краінах
  • крымінальная адказнасьць — там, дзе яна можа наступіць
  • міжнародны ціск — як пытаньне бясьпекі ўсяго рэгіёну, а не толькі “каштоўнасьцяў”

Гэта не тэорыя. Я ўжо рыхтую пазовы супраць людзей, якія ўдзельнічалі ў маёй справе.

Пра сыстэму і людзей

У дэбатах была важная тэма: людзі з сыстэмы. І тут мая пазыцыя вельмі простая: сёньня пытаньне ўжо не ў тым, хто дзе працаваў. Пытаньне ў тым — хто што зразумеў і што прапануе рабіць далей.

Бо Беларусь цяпер — гэта краіна, дзе частка людзей у турмах, частка — у эміграцыі, а частка — вымушана жыць і працаваць пад ціскам. У тым ліку бізнэс.

І замест таго, каб дзяліць усіх на “правільных” і “няправільных”, мае сэнс шукаць, як аб’ядноўваць усіх, хто пацярпеў ад гэтай сыстэмы.

Пра Украіну і бясьпеку

Я таксама сказаў важную рэч, якую часта недаацэньваюць: Беларусь — гэта элемент бясьпекі ўсёй Усходняй Еўропы. Пакуль Беларусь застаецца пад кантролем Расеі — будзе пагроза Польшчы, Балтыі, Украіне і далей.

Таму падтрымка беларускай дэмакратыі — гэта не пра “салідарнасьць”. Гэта пра бясьпеку саміх еўрапейцаў і амерыканцаў.

Пра “фішку” нашага спісу

Мне задалі простае пытаньне: у чым нашае адрозьненьне? Адказ яшчэ прасьцей: мы — людзі, якія ведаюць цану супраціву. Мы прайшлі праз турмы. Мы не гаворым пра гэта ў тэорыі.

І таму мы прызвычаіліся несці адказнасьць за свае словы.

Пра тое, што сапраўды важна

Мне таксама задалі пытаньне пра гендэр, меншасьці і г.д. Я адказаў шчыра: гэта можа быць важна — але сёньня ў беларусаў ёсьць больш базавая праблема. Людзі ў турмах. Людзі-закладнікі. І пакуль мы не вырашым гэта — ўсё астатняе другаснае.

Паглядзіце самі

Я сьвядома не хачу пераказваць увесь эфір. Паглядзіце самі — там шмат момантаў, якія лепш бачыць у жывой размове:

  • як людзі адказваюць на складаныя пытаньні
  • як трымаюць (або не трымаюць) удар
  • і хто прапануе нешта канкрэтнае, а хто — агульныя словы

Відэа — ніжэй. Калі пасьля прагляду палічыце гэта вартым — буду ўдзячны за падтрымку.

Сьпіс №8 — «Беларусы дзеяньня».




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Маё інтэрвію на «Эўрапейскім радыё»

Comments Off on Маё інтэрвію на «Эўрапейскім радыё»

У эфіры «Эўрарадыё» я падзяліўся сваёй гісторыяй — ад катаваньняў у турмах Лукашэнкі да планаў прыцягнуць рэжым да адказнасьці праз суд у ЗША.

Мы абмеркавалі:

  • як адбываліся перамовы вакол майго вызваленьня і якую ролю ў гэтым адыгрывалі ЗША;
  • што я бачыў і перажыў у ізалятарах і калоніях, у тым ліку практыкі катаваньняў і маральнага ціску;
  • чаму нават «супрацоўніцтва са сьледзтвам» не ратуе ў Беларусі і як працуе механізм падману ў судах;
  • як я пляную выкарыстаць амэрыканскую прававую сыстэму (FSIA, TVPA) для судовага перасьледу КДБ і беларускіх чыноўнікаў, і што гэта можа даць ахвярам рэжыму;
  • чаму важна ствараць калектыўныя іскі (class action) і шукаць кампэнсацыі для ўсіх пацярпелых.

Гэта не толькі пра маю асабістую гісторыю — гэта пра магчымасьць для ўсіх беларусаў патрабаваць справядлівасьці.

🎥 Глядзіце відэа перадачы на канале «Эўрапейскага радыё» і далучайцеся да абмеркаваньня.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Blue Taste Theme created by Jabox