КААРДЫНАЦЫЙНАЯ РАДА ДЗЕЯНЬНЯ

By Юрась ЗянковічComments Off on КААРДЫНАЦЫЙНАЯ РАДА ДЗЕЯНЬНЯ
Facebooktwitterredditpinterestlinkedintumblrmail
Telegram


Сёньня адбыўся перадвыбарчы выступ кандыдатаў на пасаду віцэ-сьпікера Каардынацыйнай Рады Беларусі. У сваім выступе я казаў ня столькі пра сябе, колькі пра тое, якой, на маю думку, павінна быць сама Каардынацыйная Рада.

Я перакананы, што віцэ-сьпікер не павінен быць прадстаўніком сваёй фракцыі. Яго можа вылучыць фракцыя, але пасьля абраньня ён ужо працуе для ўсёй Каардынацыйнай Рады.

Беларуская палітыка і без таго перажывае няпростыя часы. Таму нам патрэбныя моцныя інстытуты, якія будуць аб’ядноўваць людзей з рознымі поглядамі дзеля агульнай працы.

Таксама я казаў пра тое, што Каардынацыйную Раду павінны ацэньваць не па колькасьці ўнутраных спрэчак, а па канкрэтных выніках.

За апошнія тыдні разам з калегамі мы ўжо пачалі шэраг практычных праектаў:
• стварылі працоўныя групы па супрацоўніцтве з Кангрэсам ЗША і Вярхоўнай Радай Украіны;
• пачалі працу па абароне беларусаў у ЗША ад дэпартацыі;
• адкрываем новы кірунак супрацоўніцтва з Соймам Летувы.

Я перакананы, што менавіта так павінна працаваць Каардынацыйная Рада: ня толькі весьці дыскусіі, але і ствараць рэальныя магчымасьці для дапамогі беларусам і прадстаўніцтва нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў сьвеце.

Дзякую ўсім калегам за адкрытую дыскусію, вострыя пытаньні і паважлівае стаўленьне адзін да аднаго.

Незалежна ад вынікаў галасаваньня, я працягну працу над тымі праектамі, якія ўжо пачалі рэалізоўвацца.

Бо, як я сказаў падчас выступу, добрыя ідэі ня маюць фракцыйнай прыналежнасьці.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Афіцыйна, Галасаваньне, Сучаснасьць Беларусі
Blue Taste Theme created by Jabox