Артыкул

ВАРТА ЧЫТАЦЬ “ВАРТУ”

1 хв чытаньня
Facebooktwitterredditpinterestlinkedintumblrmail
Telegram


Жывеш у Амэрыцы, сочыш за Беларусьсю, але ня хочаш штодня перакопваць дзясяткі сайтаў і каналаў?

Мы запускаем «Варту» 🇺🇸

Кожную раніцу тут будзе кароткі агляд галоўных падзеяў у ЗША, Беларусі і сьвеце. Ня проста сьпіс навінаў, а тлумачэньне: што адбылося, чаму гэта важна і як гэта можа закрануць беларуса ў Амэрыцы.

Асобна будзем сачыць за тым, што патрэбна ў штодзённым жыцьці: іміграцыйнымі зьменамі, рашэньнямі амэрыканскіх уладаў, эканомікай, падаткамі, дзяржаўнымі праграмамі і жыцьцём беларускай супольнасьці ў розных штатах.

Акрамя ранішняга агляду, у «Варце» будуць выходзіць аўтарскія калёнкі Лізы Нарашэвіч:

🇺🇸 па пятніцах — практычны разбор важных зьменаў у амэрыканскай іміграцыйнай палітыцы;

🧭 па суботах — «Беларуская Амэрыка на выходных»: куды пайсьці, дзе сустрэцца зь беларусамі, што ёсьць для дзяцей і якія падзеі варта занесьці ў каляндар;

📚 па нядзелях — жывыя гісторыі пра выбітных беларусаў, празь лёсы якіх можна лепей зразумець нашую гісторыю і саміх сябе.

Ідэя простая: раніцай адкрыў «Варту» і за некалькі хвілінаў зразумеў, што сапраўды варта ведаць.

Падпісвайцеся і дасылайце сябрам.

«Варта». Галоўнае па-беларуску.




Facebooktwitterlinkedinrssinstagrammail Telegram


Юрась Зянковіч

Пра аўтара

Юрась Зянковіч

Пішу пра палітыку, права і Беларусь. Тут сабраныя артыкулы, дакумэнты, выступы і асабісты архіў.

Пра мяне